З 1 па 19 сакавіка ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г. Масты ў рамках праекта «Зялёныя школы» прайшла акцыя «Кожнаму шпаку - па палацы».
Выхаванцы старэйшых груп разам з бацькамі прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве, майструючы шпакоўні для птушак - сяброў. Усяго было выраблена 22 шпакоўні, частку якіх развесілі на экалагічнай сцежцы нашай ўстановы. Астатнія шпакоўні выхаванцы падаравалі дзецям дзяржаўных устаноў адукацыі "Яслі-сад №6 г. Масты» і «Яслі-сад №1 г. Масты». Яны агучылі ім цікавыя факты з гісторыі пералётных птушак, расказалі аб тым, чым шпакі сілкуюцца і як клапоцяцца пра сваіх птушанят, разам правялі назіранне за птушкамі.
У рамках гэтай акцыі прайшоў конкурс малюнкаў «Птушыны партрэт», дзе хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем дэманстравалі свае выяўленчыя здольнасці. Займальна прайшла забаўка «Вясна прыйшла, птушак за сабой прывяла». Галоўная гераіня мерапрыемства Каркуша спявала, скакала, задавала пытанні з жыцця птушак. А дзеці, у сваю чаргу, расказалі ёй пра неабходнасць беражліва ставіцца да прыроды, у тым ліку і да птушак.
Выхаванцы атрымалі масу яркіх уражанняў на ўвесь дзень. Такія акцыі заахвочваюць дзецей дашкольнага ўзросту і дарослых клапаціцца пра сяброў нашых меншых, выклікаюць пачуццё любві да роднай зямлі, прыцягваюць увагу да вырашэння экалагічных праблем, а таксама прапагандуюць актыўны лад жыцця.
Шпакоўні чакаюць сваіх жыхароў на дрэвах экалагічнай сцежкі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Масты. Вы пацікавіцеся: а што ж далей? Паглядзім, якія птушкі паселяцца ў шпакоўні, паслухаем, як яны спяваюць, паназіраем, зробім фотаздымкі і падзелімся з вамі, дарагія нашы сябры.
Т. Фітлоўская,
намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці
дашкольнага цэнтра
развіцця дзіцяці г. Масты
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад