Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Школьныя канікулы: як у школьным аздараўленчым лагеры выхоўваюць маленькіх патрыётаў

Школьныя канікулы: як у школьным аздараўленчым лагеры выхоўваюць маленькіх патрыётаў06 ноября 2026 — 13:16

Калі надыходзяць восеньскія канікулы, у школе пачынаецца  сапраўднае свята – канікулы ў школьным аздараўленчым лагеры, цікавыя мерапрыемствы, карысная занятасць, добрыя справы. Дзеці тут атрымліваюць не толькі фізічны, але і эмацыйны зарад, цудоўны настрой, станоўчыя эмоцыі. 2 лістапада адчыніў свае дзверы школьны аздараўленчы лагер “Азярынка” на базе ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”.  На працягу пяці дзён рабяты паспелі не толькі адпачыць і набрацца сіл, але і дакрануцца да гісторыі, культуры  і традыцый сваёй Радзімы.

Кожны дзень пачынаецца з ранішняй зарадкі, лінейкі, выканання  Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэта вельмі важная традыцыя ў аздараўленчым лагеры, момант, калі кожнае дзіця адчувае сябе часткай вялікай краіны.

Адно з цэнтральных месцаў падзей змены – цыкл мерапрыемстваў “Мая малая радзіма”. Рабяты падарожнічалі па знакамітых мясцінах, назіралі, якой прыгожай стала родная вёска, апрануўшы залатое ўбранне. Здаецца ўсё знаёмае, але кожны знайшоў для сябе нешта незабыўнае. Падчас акцыі “Капілка добрых спраў” хлопчыкі і дзяўчынкі прыбіралі прышкольную тэрыторыю, помнік загінуўшым землякам у аг. В. Азёркі. У ходзе вандроўкі “Фарбы восені роднага краю” рабяты сустракаліся з жыхарамі, ветэранамі педагагічнай працы, якія паведамілі аб тым, якой вёска была раней. Аказалася, што гісторыя побач, у лёсах людзей, якія жывуць непадалёку.

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў школьным музеі “Наша спадчына” прайшоў гістарычны экскурс “Ведай сваю гісторыю”. Выхаванцы даведаліся пра падзеі восені 1917 года, аднаўленне і дасягненні краіны. Асаблівыя ўражанні ў дзяцей выклікала творчая майстэрня, у ходзе якой хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі выставу малюнкаў, прысвечаных Рэспубліцы Беларусь, а самыя маленькія з захапленнем стваралі аплікацыю дзяржаўных сімвалаў краіны. Выхавальнікі размаўлялі з рабятамі аб значэнні колераў на сцягу, аб захаванні гісторыі, аб павазе да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Не абышлося ў лагеры без актыўных гульняў, спартыўных спаборніцтваў, спартыўна-гульнявых праграм. На ура прайшлі спартыўна-гульнявая праграма “Жыве на планеце народ вясёлы – дзеці”, спартыўныя эстафеты “Мы – спартыўныя. Мы – актыўныя!”, гульнявая праграма  “Весёлы мяч”.

Пазітыўна прайшлі мерапрыемствы ў рамках рэалізацыі Праграмы падтрымання спрыяльнага сацыяльна-псіхалагічнага клімату ва ўстановах адукацыі: стварэнне стужкі эмоцый “Мой настрой”, акцыя “Ланцужок дабрыні”, якія спрыялі фарміраванню культуры паводзін, паважлівых адносін паміж дзецьмі і выхавацелямі.

Патрыятычнае выхаванне даўно выйшла за рамкі звычайных урокаў гісторыі, ператварыўшыся ў займальнае падарожжа, дзе кожны вучань можа прайсці сваімі ўласнымі "сцежкамі патрыёта". Быць патрыётам – значыць ведаць і любіць тое месца, дзе ты нарадзіўся. Азёркаўскія школьнікі актыўна вывучаюць свой рэгіён, збіраюць звесткі аб гістарычных падзеях, даглядаюць воінскія захаванні і помнікі. Не выключэннем сталі і восеньскія канікулы для вучняў  8, 11 класаў. Традыцыйна рабяты 11 класа сумесна з класным кіраўніком Т. А. Галавач прайшлі памятнымі мясцінамі свайго краю, наведалі магілу Невядомага салдата на могілках у в. М. Азёркі, прыбралі ліству, паставілі кветкі. За магілай рабяты даглядаюць ужо шмат гадоў, пагэтаму на працягу года яны часта яе наведваюць. Партызанскімі сцежкамі прайшлі

Вучні 8 класа і іх класны кіраўнік А. І. Русак. Вучні прыбралі помнік чырвонаармейцам у в. Дварок, партызанскія могілкі ў в. Дубраўка, індывідуальную магілу салдата ў в. Лупачы.

Школьныя канікулы – гэта не проста адпачынак. Гэта ўнікальны час для адкрыццяў. Падарожнічаючы па сцяжынках роднага краю, назіраючы прыгажосць яго лясоў і рэк, дзеці без лішніх слоў вучацца галоўнаму - любіць сваю Радзіму і берагчы яе, ганарыцца мінулым. А мы, педагогі, з гонарам можам сказаць, што выхоўваем сапраўдных патрыётаў, якія робяць добрыя справы на карысць сваёй краіны.

Таццяна Халецкая, дырэктар аздараўленчага лагера“Азярынка”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».

Назад
Идет подписка О газете Контакты