Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Школьны мерыдыян Мастоўшчыны

Школьны мерыдыян Мастоўшчыны18 февраля 2021 — 09:50

*8 лютага ў Дубненскай сярэдняй школе сярод акцябрацкіх і піянерскіх атрадаў стартавала акцыя “Давучыся за героя”. З першых дзён акцыі навучэнцы імкнуцца не толькі атрымліваць добрыя адзнакі ў імя памяці юных герояў-антыфашыстаў, але і з адказнасцю выконваць штодзённыя заданні. Адным з самых запамінальных мерапрыемстваў стала спартыўнае свята “Зімовыя баталіі”, у якім спаборнічалі вучні і іх бацькі.

 

* Калектыў Азёркаўскай сярэдняй школы працуе над рэалізацыяй рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага ассяроддзя ўстановы адукацыі”. Рухаючай сілай развіцця патэнцыялу педагогаў з’яўляюцца творчыя магчымасці. Доказам таму стаў інавацыйны чэлендж “Традыцыі і наватарства: ствараючы новае, захоўваем вопыт мінулага”.

У першы дзень настаўнікі-ўдзельнікі правялі экскурс па старонках зборніка “Інавацыйная адукацыйная практыка як рэсурс развіцця”. На другі дзень для настаўнікаў працавала дыялогавая пляцоўка “Праблемы, пытанні, шляхі вырашэння”. Для вучняў 1-га класа было арганізавана цікавае мерапрыемства quirk-настройка “Як у нашай бабкі смачныя аладкі”. Вучні 4-га класа сталі ўдзельнікамі крэатыўнага забегу “Па сцежках спадчыны” у форме квэста. Для вучняў 9-11-х класаў было праведзена паседжанне клуба інтэлектуальнага беларуса пра фальклор і не толькі на сустрэчы ў карчме дзядзькі Сані.

 

* Навучэнцы пачатковых класаў Пескаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы сталі ініцыятарамі і непасрэднымі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі “Кожнаму зайчыку – па акрайчыку”. Акцябраты сабралі ласункі для зайцоў і казуль, правялі два рэйды ў заснежаны лес.

 

* Для калектыву яслей-сада №3 г. Масты 2020 год завяршыўся перамогай у абласным аглядзе-конкурсе “Квітней, мой край”. Яны заваявалі два першыя месцы ў дзвюх намінацыях: “Комплекснае добраўпарадкаванне і азеляненне прылеглай тэрыторыі і тэрыторыі задняга плана ўстановы адукацыі” і “Паклонімся вялікім тым гадам”. Творчай групай быў складзены план азелянення і добраўпарадкавання, наладжана супрацоўніцтва з эколага-біялагічным цэнтрам.

За акном – зіма, але і ў гэтую пару года педагогі і выхаванцы працягваюць упрыгожваць гульнявыя ўчасткі рознакаляровымі ледзянымі фігуркамі, снежнымі пабудовамі і зімовымі персанажамі.

 

* Вучні першага класа Дубненскай сярэдняй школы з задавальненнем наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Сябры прыроды”. На занятках дзеці знаёмяцца з разнастайнасцю расліннага і жывёльнага свету Беларусі, вывучаюць асаблівасці прыроды сваёй малой радзімы, набываюць навыкі экалагічнай культуры.

Нядаўна дзеці разам з бацькамі зрабілі кармушкі і прынеслі адпаведны корм. Птушыныя “сталоўкі” яны развесілі ў двары і садзе перад вокнамі школы, каб зручна было назіраць за крылатымі сябрамі.

Служба інфармацыі газеты “Зара над Нёманам”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио