Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Школьнае сяброўства – праз гады

Школьнае сяброўства – праз гады01 сентября 2024 — 09:30

Школа займае значнае месца ў сэрцы кожнага чалавека.  Адзінаццаць год вучобы не праходзяць дарэмна. Кожны клас становіцца сям’ёй, дзякуючы кожнадзённай працы педагогаў, класнага кіраўніка, кіраўніцтва школы. Школа абавязкова мае свае традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. І адна з такіх традыцый, як сустрэча выпускнікоў, існуе ў ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”. Гэта не толькі вечары сустрэчы з выпускнікамі і настаўнікамі, якія праходзяць звычайна ў першую суботу лютага, гэта і летнія сустрэчы нашых выпускнікоў. Цудоўна, што праз гады ёсць жаданне сустрэцца, падзяліцца ўспамінамі, паведаміць пра змены ў жыцці, пра простыя бытавыя праблемы. Штогод усё болей класаў прыходзяць на школьны ганак, у школьны сад, каб зноў і зноў перанесціся ў шчаслівае школьнае дзяцінства, каб адчуць аўру дабрыні, вялікай павагі і любові да гэтых сцен, да сваіх настаўнікаў, аднагодкаў.

Гэтае лета не стала выключэннем. На сустрэчу з дзяцінствам прыйшлі выпускнікі 1976 года з “А” класа. На гэты раз яны аказаліся больш актыўнымі. Рыхтаваліся загадзя, паклапаціліся пра магчымасць убачыць свой клас, прайсціся па школьных калідорах і, вядома, зрабіць фотаздымкі на памяць. А яшчэ… хваляваліся. Ці атрымаецца размова, ці ўдасца сустрэцца? Многія з іх не бачыліся амаль са школьнай парты. І як здорава было пачуць, што ўсе яны адразу пазналі сваіх аднагодкаў. Выпускнікі арганізавалі сустрэчу са сваімі настаўнікамі Г.І. Шульгач і Г.П. Філіпчык, здзіўляліся, што настаўнікі таксама не забыліся пра іх.

Эстафету сустрэч летам прадоўжылі выпускі 1974 года, сёлета ім споўнілася 50 гадоў з дня развітання са школай, выпуск 1985 года, які апошнім часам сустракаецца штогод, выпуск 2019 года, які імкнецца пераняць усё лепшае, што было ў старэйшых сяброў. Цудоўна, што выпускнікі захавалі, збераглі школьнае сяброўства, сёння яно толькі мацнее і дапамагае ў складаных жыццёвых сітуацыях.

Ідуць гады, змяняюцца стагоддзі, а школа заўжды застаецца найважнейшай прыступкай у жыцці кожнага чалавека. Дарагія выпускнікі, дзякуй за цёплыя словы ў адрас школы, няхай школьнае сяброўства ніколі не заканчваецца, а дае штуршок для вашых поспехаў, для вашых сустрэч.

Рэгіна ДРАВІЦА,

настаўнік

Азёркаўскай сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио