М.Пірагоў сказаў: “Усякая школа слаўная не колькасцю, а славаю сваіх вучняў”. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Пескаўскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа” – не выключэнне.
Сёння школа функцыянуе ў рэжыме развіцця. Рэалізаваны інавацыйны праект па духоўнамаральным выхаванні “Укараненне мадэлі арганізацыйнамаральнага выхавання навучэнцаў X – XI класаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа”, а з 1 верасня гэтага года пачнецца рэалізацыя праекта “Укараненне мадэлі маральнага развіцця навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам рэгіянальнага сацыякультурнага кластэра”, ажыццяўляецца сацыяльны праект “Каб памяць жыла”, дзейнічае раённы рэсурсны цэнтр “Зялёныя школы”, працуюць школьнае лясніцтва”Лясны дазор”, цімураўскі і валанцёрскі атрады, створана навуковае аб’яднанне “Прамень”.
Гісторыкакраязнаўчы музей установы адукацыі ад 8 жніўня 2017 года рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь атрымаў статус “народны”. Сувязь сённяшніх дзён з сівой мінуўшчынай дазваляе паказаць школьнікам нацыянальныя асаблівасці, самабытнасць з’яў беларускай культуры, каларыт роднай мовы, прыгажосць і непаўторнасць малой радзімы.
Зараз у школе 63 навучэнцы. Сярод іх ёсць пераможцы і прызёры раённых алімпіяд, дыпламанты навуковапрактычных канферэнцый, творчыя і таленавітыя дзеці. У конкурсах выхаваўчай накіраванасці навучэнцы атрымалі 112 дыпломаў рознага ўзроўню. Сярод іх дыпломы III ступені рэспубліканскага і абласнога этапа конкурсу “Дарогамі памяці”, I ступеніабласнога этапа конкурсаў “Ты ў эфіры”, “Сёстры Хатыні”,”Мая будучынябяспека працы маіх бацькоў” і іншыя.
Школьнае лясніцтва “Лясны дазор” актыўны ўдзельнік музейнага экалагічнага конкурсу “Экалогія.Чалавек.Будучыня”, які выйшаў далёка за рамкі раённага і знайшоў падтрымку і сваіх прыхільнікаў у Бераставіцкім, Лідскім і другіх раёнах.
Светлая, урачыстапрыгожая, прыбраная яркімі кветкамі і шарамі, сустракала дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пескаўскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа” сваіх выпускнікоў і гасцей у апошні дзень красавіка 2018 года. 155 год… Для гісторыі гэта вельмі мала, для людзей – гэта некалькі пакаленняў. А для школы? Гэта тысячы яе выпускнікоў, сотні настаўнікаў.
У школу прыходзяць новыя вучні і новыя настаўнікі, новыя падручнікі і тэхналогіі. І з кожным годам сваёй сталасці школа маладзее і прыгажэе.
Т.Рагацэвіч,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Пескаўскі вучэбнапедагагічны комплекс
д/сСШ”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад