Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Шэраг мерапрыемстваў запланаваны ва ўстановах адукацыі Мастоўскага раёна да Дня роднай мовы

Шэраг мерапрыемстваў запланаваны ва ўстановах адукацыі  Мастоўскага раёна да Дня роднай мовы15 февраля 2019 — 08:38

Так, вучні другой гарадской школы стануць удзельнікамі інтэлектульанай моўнай гульні “Залацінкі роднай мовы” і забаўляльна-гульнёвай праграмы. Віртуальнае падарожжа, акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, майстар-клас па вырабу лялькі-мотанкі і ранішнік-конкурс пройдуць у пятай гарадской школе.  Тут жа будзе арганізаваны запіс відэаматэрыялаў для блога “Мова родная – мова модная”. Да ўдзелу ў конкурсе чытальнікаў і гульні-віктарыне будуць запрошаны вучні трэцяй школы.

Турнір знайцаў роднай мовы выявіць лепшых сярод вучняў Мікелеўшчынскага, Курылавіцкага, Пескаўскага дзіцячых садоў-сярэдніх школ. Акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску” пройдзе ў Правамастоўскай школе. Акцыю добрых пажаданняў “Шчодрыя словы - роднай старонцы” і гульню “Сказаў, як звязаў” правядуць у Азёркаўскай школе.

Інтэрактыўная гульня “Вандроўка па родным краі” будзе цікавай для вучняў Дубненскай сярэдняй школы. А лунненскія школьнікі ўжо рыхтуюцца да конкурсу вершаў “Я родным краем ганаруся” і тэлевізійнай вандроўкі “Гучы, роднае слова”. Шмат шчырых віншаванняў пад назвай “У нас хапае слоў такіх” да Дня роднай мовы прагучыць у Гудзевіцкай школе. Тут жа запланаваны алімпійскія гульні “Ведай роднае слова”.

Н.ШЭЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты