Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Шчодра пояць нас бярозавым сокам

12 апреля 2011 — 10:00

Многія  з нас  з задавальненнем   праганяюць смагу бярозавым сокам, вырабленым на Гродзенскім ААТ “АВС”.  Але, напэўна, мала хто ведае, што бярозы, якія падаравалі нам смачны і карысны напітак, маглі расці і на тэрыторыі  Мастоўскага лясніцтва . Зараз у разгары сезон нарыхтоўкі гэтага смачнага і карыснага напітку. Цэнтралізаваная нарыхтоўка соку вядзецца ў бярозавых гаях паблізу вёсак Алешавічы і Рыбакі.

Як паведаміў майстар лесу Мастоўскага лясніцтва Генадзь Віктаравіч Залеўскі, сезон нарыхтоўкі бярозавага соку ў залежнасці ад надвор’я працягваецца да трох тыдняў. За  гэты час толькі для ААТ “АВС”  і Скідзельскага кансервавага завода запланавана   адгрузіць каля 50 тон цалебнага напітку.

Прадае лясніцтва бярозавы сок і насельніцтву па 300 рублёў за літр. Першы бярозавы сок найбольш лячэбны. Яго карысна піць тым, у каго хворыя ныркі. Пазнейшы сок не такі лячэбны, затое саладзейшы і смачнейшы.

Несанкцыяніраваная, самавольная нарыхтоўка соку можа карацца  штрафам ад адной да 20 базавых велічынь, у залежнасці ад таго, якая шкода нанесена бярозам.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио