Многія з нас з задавальненнем праганяюць смагу бярозавым сокам, вырабленым на Гродзенскім ААТ “АВС”. Але, напэўна, мала хто ведае, што бярозы, якія падаравалі нам смачны і карысны напітак, маглі расці і на тэрыторыі Мастоўскага лясніцтва . Зараз у разгары сезон нарыхтоўкі гэтага смачнага і карыснага напітку. Цэнтралізаваная нарыхтоўка соку вядзецца ў бярозавых гаях паблізу вёсак Алешавічы і Рыбакі.
Як паведаміў майстар лесу Мастоўскага лясніцтва Генадзь Віктаравіч Залеўскі, сезон нарыхтоўкі бярозавага соку ў залежнасці ад надвор’я працягваецца да трох тыдняў. За гэты час толькі для ААТ “АВС” і Скідзельскага кансервавага завода запланавана адгрузіць каля 50 тон цалебнага напітку.
Прадае лясніцтва бярозавы сок і насельніцтву па 300 рублёў за літр. Першы бярозавы сок найбольш лячэбны. Яго карысна піць тым, у каго хворыя ныркі. Пазнейшы сок не такі лячэбны, затое саладзейшы і смачнейшы.
Несанкцыяніраваная, самавольная нарыхтоўка соку можа карацца штрафам ад адной да 20 базавых велічынь, у залежнасці ад таго, якая шкода нанесена бярозам.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад