Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Шчаслівыя імгненні школьнага жыцця

Шчаслівыя імгненні школьнага жыцця07 октября 2013 — 10:00

Настаўнік гісторыі СШ №2 г. Масты  Наталля Уладзіміраўна  Ганцэвіч    (у цэнтры) напярэдадні навучальнага года  была ўзнагароджана  Ганаровай граматай упраўлення  адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

  —Да гэтага часу памятаю ўрокі гісторыі ў Наталлі Уладзіміраўны. Без перабольшвання хачу сказаць: увесь клас заміраў і захапляўся, калі яна з прысутным ёй артыстызмам  і эмацыянальнасцю распавядала пра гістарычныя падзеі і асобы.  Гісторыяй яна здолела захапіць нават адпетых троечнікаў, — успамінае былая вучаніца Наталлі Уладзіміраўны Аксана Галубовіч.

  Яшчэ са школы марыла Наталля стаць настаўніцай. А што выбрала для паступлення гістарычны факультэт, тут, напэўна, заслуга  тагачаснага  дырэктара другой гарадской школы і выкладчыка  гісторыі Леаніда Яфімавіча Лебедзева. Праўда, першая спроба паступіць у педагагічны інстытут для дзяўчыны   аказалася няўдалай, хоць у атэстаце ў яе  былі пяцёркі і толькі адна чацвёрка. Гэта хоць і расчаравала, але  яшчэ больш пераканала  ў правільнасці выбару і прыдала   большай настойлівасці для дасягнення мэты. Наталля стала студэнткай  гістарычнага факультэта Мінскага педінстытута, тады яшчэ імя Максіма Горкага.  Студэнцкія гады  Наталля Уладзіміраўна з прыемнасцю ўспамінае і  сёння:

   —Яшчэ ў школе  я зацікавілася беларускім фальклорам. У інстытуце гэтае захапленне  знайшло  працяг і далейшае развіццё.  Нічога дзіўнага, што будучыя гісторыкі аказаліся нераўнадушнымі  да гістарычнай мінуўшчыны. Усе мы, прыхільнікі і аматары   народнай культурнай спадчыны, аб’ядналіся  ў фальклорны гурт “Спадчына”.  Летам у будаўнічым атрадзе мы не толькі  працавалі, але і ладзілі канцэрты. Купалле, Каляды, “Гуканне вясны”, “Вяселле” і многія іншыя абрады мы паказвалі не толькі  студэнтам, але і вяскоўцам, стварылі нават этнарафічны музей пад адкрытым небам.         А зімой   хадзілі ў лыжныя паходы, якія   заканч-валіся грандыёзнымі канцэртамі.  Сустракалі і прымалі нас вяскоўцы, як сапраўдных зорных артыстаў . Пасля канцэртаў абавязкова стараліся накарміць  смачнай сялянскай ежай.

  Цікава і пазнавальна праходзілі   пад кіраўніцтвам нашага выкладчыка гісторыі Беларусі  Мікалая Рыгоравіча Гняўко  паездкі-экспедыцыі па гістарычных  і памятных мясцінах. Мы наведалі сядзібу Ільі Рэпіна, радзіму  Міная Шмырова,  Бялыніцкага-Бірулі. Вандроўкі, начоўкі ў палатках, мы, маладыя, поўныя  грандыёзных планаў, — з прыемнасцю ўспамінае Наталля Уладзіміраўна   свае студэнцкія гады.

  Дыпламаваны гісторык паехала па размеркаванню на работу  на Гомельшчыну ў Петрыкаўскі раён ў вёску Міхедавічы. Там сустрэла  свой лёс  у асобе  Уладзіміра Ганцэвіча. Лёс распарадзіўся так, што маладая сям’я прыехала на радзіму жонкі. Леанід Яфімавіч Лебедзеў, сустрэшы сваю былую выпускніцу, запрасіў на работу ў сваю родную школу на пасаду арганізатара  пазакласнай работы. Было гэта дваццаць тры гады назад.  

   —Школа — гэта навука жыцця, якую можна вывучаць да канца дзён сваіх. Спасцігнуць яе  ўдаецца толькі тым, хто бясконца любіць дзяцей, валодае ведамі, цярпеннем, дабрынёй, з’яўляецца ў нейкай ступені  артыстам, бо кожны ўрок — гэта маленькі спектакль,— да такой высновы прыйшла Наталля Уладзіміраўна Ганцэвіч.   І хвала таму  настаўніку, які сваю роль іграе натхнёна, з поўнай аддачай.                       Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио