Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСоциумБелорусский союз женщин - 30 лет вместеНаука и образованиеНаука и образование

Шчасце жыць у мірнай краіне. Мастоўскія школьнікі – пераможцы Міжнароднага конкурсу “Мір і мы”

Шчасце жыць у мірнай краіне. Мастоўскія школьнікі – пераможцы Міжнароднага конкурсу “Мір і мы”21 апреля 2022 — 10:07

Мастоўскія школьнікі сталі пераможцамі Міжнароднага конкурсу дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Мір і мы”, арганізаванага Смаленскім аддзяленнем Міжнароднага грамадскага фонду “Расійскі фонд міру”.

Апошнія падзеі сёлетняга года ў нашых суседзяў лепш дзясяткаў слоў яскрава гавораць: “Няма нічога больш значнага, чым жыць у міры і спакоі! Шчасце – гэта цішыня і спакой, калі побач не рвуцца снарады, гэта чыстае неба і ўсмешкі на тварах родных і блізкіх!”.

“Мы, беларусы – мірныя людзі” – з такіх слоў пачынаецца Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. І сапраўды, наша краіна імкнецца падтрымліваць сяброўскія адносіны з іншымі дзяржавамі і ніколі не станавілася ініцыятарам канфліктаў. У нас няма расавай дыскрымінацыі, а людзі розных нацыяльнасцей спакойна жывуць на тэрыторыі нашай рэспублікі.

І ўсё гэта трэба берагчы –  разам, супольна, даносячы ідэі каштоўнасці міру, умацавання сяброўства і згоды ў грамадстве да падрастаючага пакалення. Такія задачы паспяхова вырашае грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд міру”, у тым ліку праз творчы конкурс “Шчасце жыць у мірнай краіне”, у якім актыўна ўдзельнічаюць нашы юныя землякі.

А нядаўна прыемная навіна прыйшла са Смаленскага аддзялення Расійскага фонду міру аб тым, што вучаніцы Гудзевіцкай школы Марыя Шчарбіна і Мілявіцкага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Сафія Майсюк сталі пераможцамі конкурсу “Мір і мы” у намінацыях “сачыненне” і “малюнак” адпаведна. Іх творы ўвайшлі ў кнігу з аднайменнай назвай.

На днях дзяўчаты і іх сябры ў якасці заахвочвання былі запрошаны ў музей другой гарадской школы, дзе прайшло ўзнагароджанне. Але спачатку для рабят кіраўнік музея Наталля Ганцэвіч правяла цікавую экскурсію аб гістарычнай спадчыне нашай малой радзімы.

Што такое пакля, для чаго патрэбен пранік і што рабілі з чапялой? Як запальвалі лучыну і з чаго плялі лапці? Колькі вёсак Мастоўскага раёна раздзялілі лёс Хатыні і як ратавала салдат вера і малітва родных? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, што заставілі задумацца нават дарослых, прагучалі падчас своеасаблівага падарожжа ў мінулае. І дзеці былі не староннімі сузіральнікамі, а актыўнымі, непасрэднымі яго ўдзельнікамі. Хтосьці прымерыў каску ці пілотку ваенных часоў, камусьці давялося прасаваць тканіну пранікам, як калісьці гэта рабілі нашы бабулі, а кагосьці зацікавіў рэцэпт духмянага хлеба, які Наталля Уладзіміраўна прыгатавала сама і частавала ўсіх напрыканцы сустрэчы.

– Такія экскурсы ў мінулае карысна арганізоўваць не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Каб ведаць, каб памятаць, каб не згубіць штосьці галоўнае і значнае, – выказала меркаванне загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Палубятка.

А старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Ала Зябліцава выказала шмат цёплых слоў у адрас прымаючага боку і нашых юных зямлячак, актыўных удзельніц творчых конкурсаў.

– Вашы перамогі – гэта радасць і гонар для ўсяго нашага раёна, – адзначыла Ала Рыгораўна. – Хочацца пажадаць вам і надалей натхнення, поспехаў, новых ідэй для творчасці і паспяховай іх рэалізацыі. Таксама хочацца павіншаваць усіх з надыходзячым святам – Днём Перамогі. Няхай заўжды над нашай Беларуссю неба будзе мірным.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота аўтара

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале. 

Подписывайтесь по ссылке https://t.me/mosty_zara_nad_nemanam


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио