Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Шчасце настаўніка – у поспехах вучняў

25 января 2011 — 10:00

Вучні 11 класа Правамастоўскай і Пескаўскай школ Кацярына Шчука і Аляксандр Данільчык  паспяхова выступілі на абласным  этапе рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове. Кацярына адзначана дыпломам упраўлення адукацыі Гро-дзенскага аблвыканкама першай ступені, а  Аляксандр—трэцяй.

  Каця і Саша захапляюцца нямецкай мовай ужо не першы год. Гэты прадмет выкладаюць у іх класах вопытныя настаўнікі Яніна Мар’янаўна Ківер і  Алена Сцяпанаўна Кураленя.  Акрамя нямецкай мовы, рабяты  выдатна паспяваюць і па іншых школьных прадметах. У абодвух ёсць рэальны шанц закончыць школу з залатым медалём, абодва мараць  паступіць  у Беларускі дзяржаўны універсітэт. Абодва мяркуюць сваю будучую прафесію звязаць з  вывучэннем замежнай мовы.

 Яніна Мар’янаўна і Алена Сцяпанаўна  лічаць, што ім пашанцавала сустрэць такіх вучняў, як Кацярына і Аляксандр, таленавітых і працаздольных адначасова. Педагогі мяркуюць, што  шчасце для настаўніка, калі іх жаданні супадаюць з жаданнямі і магчымасцямі вучняў. Тады поспех  прыйдзе абавязкова.  У Кацярыны і Аляксандра гэта ўжо не першае паспяховае выступленне на алімпіядзе.

   А я ад сябе хачу зазначыць, што і для вучня шчасце вучыцца ў такога настаўніка, які ўсяго   сябе без астатку аддае вучню і радуецца яго   поспехам , як сваім асабістым. Можа, па-гэтаму ў Яніны Мар’янаўны і Алены Сцяпанаўны сярод вучняў нямала тых, хто пайшоў па іх слядах — стаў настаўнікам замежнай мовы. У Яніны Мар’янаўна нават дачка Аксана выбрала сваёй прафесіяй вывучэнне англійскай мовы. 

   Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио