Што такое шчасце? Якуб Колас лічыў, што “шчасце – гэта гармонія” , Змітрок Бядуля ў адным са сваіх твораў напісаў: “Шчасце не ў золаце” , Максім Багдановіч гаварыў, што “шчаслівы той, каму давялося быць васільком”.
А што, калі ты спытаеш пра шчасце не ў знакамітых людзей, а ў таго, хто на працягу ўсяго жыцця быў побач, у таго, хто заўсёды клапаціўся пра цябе – у тваёй матулі?
Лічу, што адказ відавочны. Яна адкажа, што яе шчасце – гэта вы, яе дзеці. Маці не ўяўляе жыццё без свайго сына або дачкі, таму ты не толькі яе шчасце, ты – сэнс яе жыцця. Калі ты дасягаеш поспехаў, знаходзіш сяброў, нават, самае простае, калі ты здаровы – яе шчасце! І ты павінен рабіць усё, каб маці адчувала гэта часцей, бо яна твой самы родны чалавек, і я ведаю, ты любіш яе не менш, чым яна цябе. Калі яна шчаслівая, то, здаецца, увесь свет робіцца больш светлым, добрым, чароўным. Ты адчуваеш: табе хочацца ўсміхацца ёй ў адказ, рабіць нешта добрае і глядзець на яе ўсё жыццё. Часта мы робім тое, што прыносіць адмоўныя эмоцыі і калі мы разумеем свае памылкі, то адчуваем віну і боль, але ўсё роўна ведаем, што яна не перастане нас любіць. Мы заўсёды будзем адчуваць матчыну любоў. Яна займала і ўсё жыццё будзе займаць важнае месца ў тваім сэрцы. І чалавек, які лічыць гэта непатрэбным, можа застацца “пустым”, а калі ён захоча адчуць, то можа ўжо не атрымаць такой магчымасці.
Я лічу, што мы павінны быць больш уважлівымі і клапатлівымі да сваёй маці. Бо яе шчасце залежыць ад яе дзяцей – нас, і пакуль мы можам падарыць ёй шчаслівыя хвілінкі – мы абавязаны.
Д. ЯКУСЕВІЧ,
вучаніца 10 класа
в. Лаўна, вул. Міра, 10
Фота носіць ілюстратыўны характар
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад