13 студзеня ў ноч перад старым Новым годам святкуецца другая, альбо шчодрая куцця. Адсюль і пайшла назва “Шчадраванне”, “гурты-шчодрыкі”.
Вось і ў гэтым годзе ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Курылавіцкага цэнтра вольнага часу і культуры, прыбраўшыся ў касцюмы Шчодрыка, Казы, Павадыра, Механошы, Дзеда і Бабы з каляднай зоркаю, хадзілі ад хаты да хаты аг. Курылавічы і праводзілі абрад «Шчадраванне на стары Новы год».
Гурт шчодрыкаў спяваў абрадавыя песні: “Шчодры вечар, багаты вечар”, “Го-го, Каза шэра”, рабілі “засеўкі” жытам на багаты і шчаслівы новы 2019 год, жадалі гаспадарам здароўя, дабрабыту, багацця, прыбытку ў хаце, любові і міру ў сям’і.
Таму людзі з нецярпеннем чакалі шчодрыкаў, дзякавалі за тое, што не прамінулі хаты, заранне гатаваліся да сустрэчы, адкрывалі ім вароты, дзверы хаты. Потым пасля абраду ад шчырага сэрца дзякавалі за добра праведзены абрад і запрашалі прыходзіць на наступны год. Асабліва ўдзячныя былі пажылыя людзі. Шчодрыкі нагадалі ім гады іх маладосці, калі Каляды былі самым любімым і вясёлым святам.
“З Новым годам, з новым шчасцем, дарагія аднасяльчане-беларусы”, - жадаюць вам Шчодрыкі аг. Курылавічы.
Мастацкі кіраўнік
Курылавіцкага цэнтра вольнага часу
і культуры Л.Я.Траян
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад