Як вядома, мэта настаўніка даць веды школьнікам па прадмеце. Але функцыя настаўніка беларускай мовы і літаратуры гэтым не абмяжоўваецца. Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мiлагучнасць, далучыць да невычэрпных крынiц беларускай лiтаратуры, мастацтва, гiсторыі роднага краю – гэтыя задачы ставіць перад сабой настаўнік беларускай мовы.
Сёння, у час камп’ютарызацыі і разнастайнасці сродкаў інфармацыі, вучні вельмі мала чытаюць і гавораць пабеларуску, таму паўстаюць пытанні: як зацікавіць вучняў роднай мовай, падтрымаць цікавасць да прадмета і жаданне вывучаць мову!?
У першую нядзелю верасня Беларусь адзначае Дзень беларускага пiсьменства i друку. У гэтым годзе свята прыпадае на 6 верасня. Гэты дзень стаў традыцыйным і ў ДУА «Сярэдняя школа №3». Настаўнікі і класныя кіраўнікі праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне любові і пашаны да мовы Бацькаўшчыны.
Планамі на будучы вучэбны год падзялілася Алена Чаславаўна Коцка намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа №3»: Сёлета мы плануем правесці школьны конкурс чытальнікаў “Жывая класіка”, прэзентацыю “Шчучын – сталіца Дня беларускага пісьменства”, будзе арганізаваны выпуск газет, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, класныя гадзіны “Жыве ў вяках беларускае слова” і інш.
Як зразумела, правядзеннем аднаго такога свята выклікаць у вучняў цікавасць да мовы цяжка. У гэтай школе праводзяцца і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на пашырэнне сферы выкарыстання і папулярызацыі беларускай мовы, выхавання ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Штогод праводзяцца Тыдні беларускай мовы і літаратуры, акцыі “Размаўляй са мной пабеларуску” (да Дня роднай мовы). Вучні школы рэгулярна прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік”, у навуковапрактычных канферэнцыях і алімпіядах.
Такая праца дарэмна не праходзіць. На раённай навуковапрактычнай канферэнцыі “Пошук. Творчасць. Пазнанне” вучні гэтай школы за свае навуковадаследчыя працы па беларускай мове і літаратуры заўсёды займалі прызавыя месцы (Лізавета Папянюк, Паліна Сарвас, Вольга Жылеўская, Ксенія Панкевіч, Дар’я Хілько). Акрамя раённай, выпускніца 2014 года Кацярына Рагачэўская прымала ўдзел у канферэнцыях г. Ліды і Ваўкавыска, дзе яе праца была адзначана дыпломамі І і ІІ ступені. На абласной канферэнцыі “Крыштальная альфа” ў 2013 годзе яна атрымала грамату.
“Мы вельмі ганарымся выпускніцай 2015 года Анастасіяй Дзенісевіч. Яна чатыры гады запар станавілася прызёрам раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, і як вынік на цэнтралізаваным тэсціраванні атрымала 100балаў”, -- дадае Алена Чаславаўна.
Зыходзячы з гэтага, можна сказаць, что праца А.Ч.Коцкі недарэмная, калі ёсць такія таленавітыя вучні. «Шануйце мову сваю!» – заклiкаюць беларускiя пiсьменнiкi. У гэтым жа накірунку працуюць i настаўнiкi ўсіх школ, не толькi выкладчыкi роднай мовы.
В.СТАСЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад