
У раённым цэнтры рамёстваў да Дня закаханых можна набыць для любімага чалавека арыгінальныя падарункі, зробленыя мясцовымі майстрамі Жаннай Лявонцьеўнай Новік, Таццянай Анатольеўнай Вангул і Юліяй Мікалаеўнай Карповіч. Больш за сотню эксклюзіўных сувеніраў у форме сэрцаў, вазаў і кветак падрыхтавалі яны на выстаўку “Прапаную сэрца каханай”. Арыгінальныя сувеніры могуць набыць не толькі мастаўчане. Як паведаміла дырэктар цэнтра Ж.Л. Новік, 14 лютага выстаўку-продаж падарункаў мастоўскія майстры плануюць арганізаваць і правесці ў Гродна.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад