Менавіта гэтая народная мудрасць зараз з’яўляецца вызначальнай для земляробаў: марудзіць няма калі, зямля чакае насення і клопату, каб пасля аддзячыць багатым ураджаем.Сёлета ў Мастоўскім раёне яравымі культурамі будзе занята 19672 гектары палетка.Трэцяя частка плошчы ўжо падрыхтавана пад сяўбу, як, прынамсі, і насенне.
Па дадзеных райсельгасхарчу на 31 сакавіка, было пасеяна 3589 гектараў яравых культур, або 18 працэнтаў ад запланаванага. За дзень земляробы Мастоўшчыны паспяваюць засеяць больш за 500 гектараў, ці 3 працэнты ад плана. Найбольш арганізавана вядуць сяўбу у РУСП “Мастаўчанка”, філіяле “Дубна” і СВК “Азяранскі”, дзе на 31 сакавіка было пасеяна 720 гектараў (22 працэнты), 669 гектараў (21 працэнт) і 768 гектараў (20 працэнтаў) адпаведна. Нарошчваюць тэмпы у СВК імя Адама Міцкевіча, ААТ “Чарлёна” і ЗАТ “Гудзевічы”.
Пад раннія зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у бягучым годзе ў раёне адпушчана 5830 гектараў, з іх 3095 гектараў, ці 53 працэнты ўжо засеяны. Пшаніца сёлета будзе пасеяна на 1780 гектарах, больш як 2420 гектараў зойме ячмень, 1345 гектараў – зернебабовыя, 2432 гектары – аднагадовыя травы. Авёс пасеяны на плошчы 276 гектараў.
Акрамя сяўбы, гаспадаркі раёна вядуць падкормку азімых зерневых культур, азімага рапса, шматгадовых траў, сенажацяў і пашаў. Пачалася другая падкормка, у тым ліку і азотам, азімых зерневых і азімага рапса. Азімыя, дарэчы, займаюць 9820 гектараў, плошча рапсавага палетка складае 2350 гектараў. Падкормку ў выгля-дзе азотных і калійных угнаенняў атрымала палова шматгадовых траў, якія сёлета займаюць 4352 гектары. Таксама ў гаспадарках працягваюцца работы па перазалужэнню пашаў.
Н. ШЭЎЧЫК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад