Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиМолодёжьМолодёжьСпорт и ТуризмТуризм и отдыхНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Сцяжынкамі партызанскай славы, або незвычайны урок па гісторыі Беларусі старшакласнікаў Азёркаўскай і Мілявіцкай школ

Сцяжынкамі партызанскай славы, або незвычайны урок па гісторыі Беларусі старшакласнікаў Азёркаўскай і Мілявіцкай школ22 марта 2022 — 10:01

У святле сённяшніх рэалій становіцца ўсё больш зразумелым,  як хутка і проста можна змясціць акцэнты, падмяніць адны паняцці другімі і ўрэшце перапісаць гісторыю вайны. Вось таму, каб не дапусціць гэтага, каб не атрымалася так, што новыя пакаленні будуць вывучаць гісторыю па перапісаных, іншых падручніках, трэба рабіць усё магчымае, каб не наступіла гістарычнага забыцця.

Крыху раней мы ўжо дзяліліся сваімі ўражаннямі пасля экскурсіі ў Жыровіцкі манастыр і Свята-Успенскі сабор. А літаральна на днях ажыццявілі яшчэ адну  паездку ў суседні Шчучынскі раён, у вёску Зачэпічы. Усё, што мы там пабачылі і пачулі, дазволіла насамрэч перанесціся ў далёкія ваенныя гады, у атмасферу партызанскай дзейнасці і быту. Мы – гэта вучні 11-ых класаў  Азёркаўскай і Мілявіцкай сярэдніх школ і настаўнікі гісторыі І.А. Гарбацэвіч і Д.І. Себасцяновіч. Ніякія, нават самыя сучасныя сродкі ІКТ, не змаглі б арганізаваць вывучэнне тэмы так яскрава, як экскурсія.

Тут, у лясным масіве Ліпічанскай пушчы за вёскай Зачэпічы ў 1977 г. была створана стылізаваная партызанская зямлянка, а ў 1984 г.  адкрыты цэлы комплекс: народны музей партызанскай славы і мемарыяльны помнік. Нас гасцінна сустрэлі дырэктар музея, настаўнік гісторыі Арлянскай сярэдняй школы Марыя Пятроўна Сядзельнік і дзяўчынкі-экскурсаводы.  Дзякуючы ім мы з вялікай цікавасцю даведаліся аб тым, што звычайна застаецца па-за старонкамі школьных падручнікаў па гісторыі.

У красавіку 1943 – ліпені 1944 г.г. тут, сярод непраходных лясоў, базіраваўся штаб Шчучынскага партызанскага злучэння, які каардынаваў дзеянні партызан на тэрыторыі Шчучынскага, Мастоўскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага раёнаў і Слоніма. Шматлікія партызанскія атрады ўваходзілі ў склад чатырох партызанскіх брыгад: Ленінскай, імя Ленінскага камсамола, імя Варашылава і “Перамога”. Узначальваў штаб упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і БШПР, член Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б Сцяпан Пятровіч Шупеня (1896 – 1979).

Па заданню партыі 3 красавіка 1943 г. група С. П. Шупені ў колькасці 12 чал. прыбыла ў Ліпічанскую пушчу, каб займацца арганізацыяй партызанскага руху ў тыле ворага. Аператыўная група была перакінута за лінію фронту на самалётах. З сабой яны везлі зброю, боепрыпасы, рацыю, друкавальныя машынкі, тыпаграфскія шрыфты і фарбу.         Вядома, што ў часы ваенных выпрабаванняў прапаганда і сродкі масавай інфармацыі заўжды ігралі важную ролю. Менавіта таму Шчучынскі міжрайпартцэнтр арганізаваў выпуск газеты ”Красное знамя”, якая публікавала звесткі аб перамогах Чырвонай Арміі на фронце.

Аб дзейнасці партызанскага злучэння ў свой час шмат расказаў сам С.П. Шупеня ў кнізе “Гнеўная Шчара” і ў зборніку ўспамінаў “У Прынёманскіх лясах”. Важнымі элементамі партызанскай дзейнасці была ўдала наладжаная разведка, а таксама дапамога сялянам лясных вёсак ў сельскагаспадарчых работах (вёскі Зачэпічы, Галубы, Ярчакі, Руда Ліпічанская).

Штаб не раз арганізоўваў масавыя падрывы чыгункі: толькі за адны суткі 19 жніўня 1943 г. адначасова ў розных месцах партызаны здзейснілі 490 узрываў. Тым самым яны надоўга паралізавалі рух нямецкіх паяздоў на ўсход, дзе ў тыя дні адбывалася бітва на Курскай дузе, якая прывяла да карэннага пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.

Баявыя аперацыі Шчучынскага злучэння настолькі раздражнялі акупантаў, што яны вырашылі ачысціць Ліпічанскую пушчу ад партызан, сцягнуўшы сюды 15 тысяч карнікаў, танкі, артылерыю і браневікі. “Зачыстку” пачалі 3 чэрвеня 1944 г. З цяжкімі баямі партызаны здолелі выйсці з акружэння.        

А самым чаканым для партызан Шчучынскай зоны быў дзень 11 ліпеня 1944 г., калі яны (3200 чалавек) злучыліся з рэгулярнымі часцямі Чырвонай Арміі і пагналі разам фашысцкіх акупантаў далей, на захад.  Імя Шупені С.П. прысвоена сярэдняй школе у в. Орля Шчучынскага раёна, на будынку якой устаноўлена мемарыяльная дошка. Таксама ён лічыцца ганаровым грамадзянінам Шчучына.

Значнае месца ў раздзелах экспазіцыі музея адведзена дэманстрацыі элементаў зброі: тут ёсць гільзы рознага калібру, штыкі, кулямётныя дыскі і нават трафейны нямецкі мінамёт. Трагічнай старонкай назаўжды застаўся пералік вёсак Шчучыншчыны, спаленых нямецкімі карнікамі разам з жыхарамі: Ашмянцы, Багушы, Васілішкі, Зінякі. Пад шклом вітрын – сапраўдныя ўзнагароды: падзякі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Маршала Савецкага Саюза  таварыша І. В. Сталіна.

Уразіла партызанская зямлянка: у цэнтры – драўляны стол з рацыяй і картай, асветлены керасінавым ліхтаром. Здаецца, вось-вось сюды ўвойдуць партызаны з камандзірам, сядуць за стол вакол карты і пачнуць абмяркоўваць свае планы.

Цікава было даведацца, што летам 22 чэрвеня і 3 ліпеня на тэрыторыі комплексу ладзяцца ваенізаваныя квэст-гульні, у якіх з задавальненнем прымаюць удзел усе жадаючыя. Так што наперадзе яшчэ цікавыя паездкі і сустрэчы.

Ірына ГАРБАЦЭВІЧ,

настаўнік гісторыі

Азёркаўскай сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио