Палявая кветка
Другога не шукаю асяроддзя –
Мне добра сярод родных і сяброў.
Натхненне чэрпаць мушу на прыродзе –
Сярод азёр блакітных і бароў.
Ніколі не імкнулася ў сталіцу –
На Гродна мне сышоўся клінам свет.
Падумаеш, – з’ем булачку, не піцу,
За ганарары з абласных газет.
Не ружа я, а палявая кветка.
Затое маю ўласны голас свой…
Я Прынямоння вечнага паэтка,
І тчэцца тут жыцця майго сувой.
Беларусі
Самымі пяшчотнымі імёнамі
я сваю радзіму назаву,
пад яе сцягамі і іконамі
ад народзін радасна жыву.
Ад народзін з любаю краінаю
цешуся, пакутую, цярплю…
Для мяне – хай нават хлеб з мякінаю,
не пакіну родную зямлю.
Вёскі, гарады – такія блізкія,
людзі, мова – родныя, свае,
і калі маланка злосна бліскае,
дык вясёлка сонечна ўстае.
Тое, што чужое і наноснае,
у душу ніколі не ўпушчу,
лепш у луг пайду сцяжынкай роснаю
і на ўсю акругу абвяшчу,
Што найменні самыя пяшчотныя
для радзімы любай я знайшла
і перапаўняю сшыткі нотныя
песнямі надзеі і святла.

Гарадзеншчына
Калі ранак заплешчацца над ракой,
І туман накрывае травы,
Адчуваю ў душы сваёй неспакой,
Я люблю цябе сэрцам адданым!
Як чаруешмяне ты празрыстай расой,
ПесняйНёмана, водарам лета,
Да цябедакранаюсяшчырай душой,
Хай па свецеляціць песня гэта:
Васільковая, бела-белая,
Ты такая на свеце адзіная,
Гарадзеншчына мая любая,
Мая светлая, мая дзіўная.
У тумане густым патанаю ізноў
Свежы вецерлаўлю ў далоні.
Разумею, спявае душа і без слоў,
Песню краю майму, Прынямонню.
Калі зоркі заззяюць нябеснай красой
Над краінай, я ў слых пажадаю,
Каб ніколі ніхто не парушыў спакой
Твой, Радзіма мая дарагая.
Васільковая, бела-белая,
Ты такая на свеце адзіная,
Гарадзеншчына мая любая,
Мая светлая, мая дзіўная.
Тут мае берагі
Краю мой дарагі,
Не змагу я табой надзівіцца.
Тут мае берагі,
Дзе чабор, васількі, медуніца.
Тут палі, сенажаць
І рамонкі ля сцежкі па краю.
Тут дзяцінства мяжа,
Я забыць яго права не маю.
Ты хоць зрэдку зірні
На альшынку, крынічку, дуброву.
Тут бацькоў карані,
Тут пачатак быў роднаму слову.
Мовай тут наталяў
Закуточкі душы ў асалоду.
Перашкоды мыляў,
Шанаваў толькі праўду і згоду.
Дом у сэрцы бярог.
Вось прыйшоў, каб бацькам пакланіцца.
Запрашае парог
На матулін абраз памаліцца…

Сляды вякоў
Краінай замкаў называлі
Наш край наднёманскі шырокі.
Хоць сплыў той час, як Нёмна хвалі,–
Сляды яго – на кожным кроку.
Сляды вякоў, сляды сівыя
У дзень далёкі пераносяць.
Адны маўчаць, нібы нямыя,
Другія – самі слова просяць.
Як многа тоіш ты, Каложа,
Балючых споведзяў і гора,
Але ўсё гэтак жа прыгожа
Імкнешся, гордая, угору.
І дрэмлюць камні над ракою
Сцяны маўклівай, мураванай.
Крані іх – там няма спакою,
Яны вякоў жывыя раны.
Край Гарадзенскі, колькі болю
Табе пакінулі стагоддзі,
Каб не скарыўся ты ніколі,
А быў, як песня ў народзе.

Не для меня
Возможно, что кого-то заграница,
Своею неизвестностью маня,
Влечёт к себе в Париж, Нью-Йорк иль Ниццу,
В Берлин иль Лондон. Только не меня.
Вмиг затоскует сердце на чужбине
По дому отчему и по друзьям,
По молодой зардевшейся рябине
И серым голосистым соловьям.
У нас сады цветут в зелёном мае
Белёсой пеной тысячи морей,
И гордо кружит в небе белый аист
На Гродненщиной милою моей.
А запах трав… А росные рассветы…
Ромашки полевые, васильки…
Ну разве можно променять всё это
На край чужой, скажите, земляки?
Мне по ночам земля родная снится,
Я без неё не прожила б и дня:
Любимые места, родные лица…
А зарубежье – нет, не для меня.
Сцяжынкамі малой радзімы
Няхай спяшае час імклівы,
ты сумам сэрца не трывож.
Сцяжынкамі малой радзімы
прайдзіся ранкам басанож.
Тут хлеб смачней і дзень яснейшы,
і неба тут заўжды вышэй.
Тут крок зрабіў ты самы першы –
няма куточка даражэй!
Самотны ты або шчаслівы,
у дні надзей, у дні трывог
сцяжынкі любае радзімы
паклічуць нас з усіх дарог.
Ала Клемянок
Кушляны Багушэвіча
Быццам каўчэг у сусветным патопе,
гэты фальварак у хвалях прысадаў
столькі гадоў беларускасць па кроплі
ў вечнасць нясе скрозь клікунства і здрады.
Скарб небагаты куфэркі хаваюць:
кніжкі ды песні, ды водар свабоды,
занатавана мінуўшчыны памяць
у вершаваных радках для народа.
Плача жалейка і дудка спявае,
не зарастае сцяжынка да ганка,
мара пакутлівая векавая,
як папрадуха за кроснамі з ранку.
Можа, таму і стаіць так трывала
дом на гары ў акіяне чакання,
што яго ўдзячнасць людзей ратавала
ад разбурэння, ад занядбання.
Як закувае зязюля скрозь вэрхал,
зноўку пытанне комам у горле:
– Ці ж дачакаемся?
А недзе зверху:
– Помніце мову, каб не ўмёрлі…

Прынямонне
Палі, узгоркі, рэчка, шумны гай...
Я кожны дзень жыву і ганаруся
табою, Прынямонне, родны край,
часцінкай нашай маці-Беларусі.
І хто б ні быў: туркмен, таджык, эвенк –
тут ад душы заўсёды рады госцю.
Зачараваны я табой навек,
тваёй някідкай, сціплай прыгажосцю.
Мне любы звон крыніц, дары садоў,
разлівы рэк і на палях усходы,
гасціннасць сёл і гулкіх гарадоў,
новабудоўлі, паркі і заводы.
Люблю бярозак тонкіх карагод,
што ў люстра бацькіНёмана глядзяцца.
Цябе праславіў, краю, мой народ
былінай, звонкай песняю і працай.
Бываў з мячом чужынец тут не раз,
таптаў пасевы, нішчыў сенажаці...
Атрымліваў бязлітасна ў адказ
свінец гарачы, помсту і пракляцці.
Даўно акопы параслі травой,
мінулі дні ваеннай завірухі.
І я хачу, прынёманскі край мой,
каб больш не зведаў ты агню, разрухі.
Я твой навек адданы, верны сын...
З усіх мясцін прыгожых на планеце
найдаражэйшым будзеш ты адзін
ва ўбранні снежным, у вішнёвым цвеце.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!