Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураСпорт и ТуризмТуризм и отдыхНовости МостовщиныНаш край

Сцежкамі роднага края

Сцежкамі роднага края26 февраля 2020 — 17:01

У гасцёўні Мастоўскай раённай бібліятэкі прайшла прэзентацыя пад назвай “Турыстычнымі сцежкамі Мастоўшчыны”, прымеркаваная да Года малой радзімы ў рамках раённай бібліятэчнай праграмы “Тут мы жывём, і край нам гэты дарагі”.

 

Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай прэзентацыі здзейснілі віртуальнае падарожжа па г. Масты і Мастоўскому раёну, які створаны 15 студзеня 1940 года. На 01.01.2019 г. тут пражывае  27 735 тысяч чалавек.

 

У гэтым годзе Мастоўшчына адзначае 80-гадовы юбілей.

 

З назвай Ліпічанская пушча звязана гераічнае мінулае. На яе тэрыторыі  дзейнічалі партызаны.

На мерапрыемстве госцем быў Андрэй Міхайлавіч Верабей, дырэктар Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ліпічанская пушча”. Ён пазнаёміў навучэнцаў з трыма накірункамі: двума маршрутамі сплаву па рэках Шчара і Нёман і адным веласіпедным маршрутам. Ён мае працягласць 32 кіламетры з наступнымі стаянкамі: Шымкі- Шасцілы-Стукалы-Жамойда-Лысая гара-Абсох.  У рамках праекта “Гарадскі веларух у Беларусі”, які фінансаваўся Еўрапейскім Саюзам,  рэалізуецца ўстановай “Цэнтр экалагічных рашэнняў” і грамадскага аб’яднання “Мінскае веласіпеднае грамадства”. На сённяшні дзень рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ліпічанская пушча” займаецца аховай раслінных і жывёльных відаў Гродзенскай вобласці. У заказніка вялікі патэнцыял, які складаецца з найкаштоўнейшага прыроднага кампанента пушчы, самабытнай культуры, рэшткаў археалагічных і архітэктурных помнікаў, якія маюць гістарычнае значэнне. Усё гэта садзейнічае паспяховаму развіццю экатурызму.

 

Слухачам была прадстаўлена кніжная выстава “Мастоўшчына турыстычная”.

 

                                                    Ірына Кавалеўская,

бібліёграф

                                                    ДУК “Мастоўская раённая

                                                    бібліятэка”

                                                    аддзел абслугоўвання і інфармацыі


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио