Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеСоциумОбщественная жизньСпорт и ТуризмСпортивная жизнь МостовщиныНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовНаталья Шевчик

Самыя спартыўныя прадстаўнікі “Белай Русі” працуюць у Дубненскай сярэдняй школе

Самыя спартыўныя прадстаўнікі “Белай Русі” працуюць у Дубненскай сярэдняй школе07 марта 2019 — 12:38

Самыя спартыўныя прадстаўнікі “Белай Русі” працуюць у Дубненскай сярэдняй школе. Такая выснова была зроблена па выніках раённага фотамарафону “Спорт. Здароўе. Прыгажосць”, арганізаванага сярод членаў пярвічных арганізацый Мастоўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

На другім месцы фотамарафону, які працягваўся студзень і люты 2019 года, – пярвічная арганізацыя Азёркаўскай сярэдняй школы, дзе таксама паспяхова сябруюць са спортам. Трэцяе месца раздзялілі прадстаўнікі адразу чатырох пярвічных арганізацый: ясляў-сада №4 г. Масты, другой гарадской школы, Гудзевіцкай сярэдняй школы і Курылавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа.

Пераможцы з Дубненскай школы прадэманстравалі, што добра валодаюць веласіпедам, мячом і гімнастычнай палкай. Таксама педагогі на чале з дырэктарам Л.К. Пусь паспяхова займаюцца скандынаўскай хадзьбой і лёгкай атлетыкай.

– Мы стараемся быць прыкладам для сваіх вучняў у справе прапаганды здаровага ладу жыцця, папулярызацыі заняткаў фізічнай культурай і спортам на свежым паветры, – адзначае Лілія Канстанцінаўна. Як пацвярджэнне – нядаўняя перамога юных дубненскіх валейбалістак у абласным спаборніцтве.

А вось калектыў Азёркаўскай школы, мяркуючы па здымках, няблага валодае лыжамі.

– Гэта праўда, – удакладняе дырэктар Валянціна Аляксандраўна Мармыш. – Такі актыўны адпачынак на ўлонні прыгожых мясцовых пейзажаў прыносіць добры настрой і зараджае энергіяй. Таксама мы з дзецьмі і настаўнікамі часта падарожнічаем і на веласіпедах, вывучаем прыроду роднага краю і яго гісторыю. Такія велапаходы прыносяць вельмі шмат задавальнення, а часта становяцца штуршком да напісання даследчых работ.

Яркія і змястоўныя работы астатніх прызёраў сталі вынікам мэтанакіраванай дзейнасці па стварэнні ўмоў для самарэалізацыі членаў аб’яднання праз заняткі фізкультурай і спортам на свежым паветры ў розную пару года.

Усяго ж удзел у конкурсе прынялі 17 пярвічак “Белай Русі”, што прадстаўлялі ўстановы адукацыі раёна. Было пададзена 18 заявак, а кожная з фотаработ падмацавана вершамі ўласнага сачынення па тэме і – абавязковая ўмова – на беларускай мове.

– Праведзены фотамарафон пацвердзіў, што ўмацаванню фізічнага і духоўнага здароўя члены грамадскага аб’яднання “Белая Русь” надаюць вельмі важнае значэнне, – падкрэсліў старшыня раённай арганізацыі Валянцін Сцяпанавіч Ціхановіч, узнагароджваючы пераможцаў і прызёраў конкурсу. – Да таго ж мы ўбачылі, як у пярвічках рэалізуецца спартыўны і творчы патэнцыял, наколькі актыўна члены арганізацыі прыцягваюцца да ўдзелу ў грамадскім жыцці.

Н. ШЭЎЧЫК

Фота аўтара і ўдзельнікаў фотамарафону


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио