Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Самуйлавічы зноў “злучыліся”

Самуйлавічы зноў “злучыліся”01 августа 2012 — 10:00

А ўсё дзякуючы святу, што для вяскоўцаў падрыхтавалі работнікі і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Пацавіцкага Дома культуры. У мінулую нядзелю ля магазіна, ці,  як жартуюць самі жыхары “на граніцы” вёсак Самуйлавічы Горныя і Самуйлавічы Дольныя, ладзілася свята вёскі. Тут гучалі песні, была расказана гісторыя вёскі і яе жыхароў. Асабліва кранулі ўспаміны пра 12 мірных вяскоўцаў, што былі расстраляны фашыстамі ў 1943 годзе.

— Цёпла сустракалі жыхары Самуйлавіч нашых пастаянных удзельнікаў самадзейнасці Ірыну Самсонаўну Базыльчык, Наталлю Іванаўну Сарока, Таццяну Вячаславаўну Цярэшка, Аксану Вячаславаўну Валчкевіч, сёстраў Галіну Віктараўну і Раісу Віктараўну Ільіных, — расказвае дырэктар  Пацавіцкага Дома культуры Лідзія Фёдараўна Садоўская. – А калі зайгралі “полечку”, дык не  толькі моладзь, але і бабулькі танцаваць пайшлі.

Дарэчы, як паведаміў старшыня Пацавіцкага сельсавета Валянцін Альбінавіч  Кавалевіч, на цяперашні час у Самуйлавічах Горных налічваецца 47 жыхароў, у Дольных – 70. Большасць з іх – пенсіянеры, пажылыя людзі, якім прыемна было сабрацца разам, успомніць маладосць, пагутарыць. Менавіта з такімі словамі ўдзячнасці і падзякі яны развітваліся з артыстамі.

Н. ШЭЎЧЫК

З гісторыіУ мінулым Самуйлавічы Горныя і Дольныя складалі адно сяло Самуйлавічы, якое з’яўлялася ўласнасцю памешчыкаў Аскіркаў. У канцы XVIII-пачатку XIX ст. вёска раздзялілася на дзве.  Існуе думка, што шэраг двароў з жыхарамі былі прададзены іншаму ўладальніку.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио