Напярэдадні свайго прафесіянальнага свята — Дня настаўніка -- дырэктар СШ №5 г. Масты Таццяна Фёдараўна Лягеза была ўзнагароджана граматай за шматгадовае плённае супрацоўніцтва і значны ўклад у прафарыентацыю школьнікаў, якую ўручыў ёй рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы А.Д. Кароль.
З гэтай нагоды ва ўніверсітэце адбыўся ўрачысты сход і “круглы стол” з выкладчыкамі і студэнтамі, за якім абмяркоўваліся актульныя праблемы сучаснай школы, навучання і выхавання школьнікаў. Для запрошаных на мера-прыемства студэнты ўніверсітэта арганізавалі цікавы канцэрт. Удзел у ім прымаў і выпускнік пятай гарадской школы, а сёння студэнт універсітэта Андрэй Грыгор’еў. Яго выступленне ўсхвалявала Таццяну Фёдараўну да слёз.
Лёс распарадзіўся так, што сама Таццяна Фёдараўна, а яшчэ раней і яе мама, закончылі гэтую навучальную ўстанову. Зараз у школе, якую ўзначальвае Т.Ф. Лягеза, 46 педагогаў, а гэта больш паловы таксама выпускнікі Гродзенскага ўніверсітэта.
— Гэтая навучальная ўстанова карыстаецца папулярнасцю і ў нашых выпускнікоў. Сёлета адзінаццаць з іх сталі студэнтамі ўніверсітэта, у мінулым і пазамінулым гадах — пятнаццаць і адзінаццаць адпаведна. Гэта вядучая навучальная ўстанова нашага рэгіёна, з шырокім спектрам атрымліваемых там спецыянальнасцей, Акрамя педагагічных, можна атрымаць папулярныя сярод моладзі прафесіі юрыста, эканаміста, інжынера-будаўніка. У Гродна з Мастоў дабірацца зручна, побач чыгунка. Абласны цэнтр знаходзіцца недалёка, гэта таксама на карысць папулярнасці навучальнай установы ў юных мастаўчан. І яшчэ: прадстаўнікі ўніверсітэта пастаянна праводзяць дні адчыненых дзвярэй, таму выпускнікі маюць магчымасць атрымаць інфармацыю аб універсітэце з першых вуснаў, — разважае Т.Ф. Легеза. Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
На здымку: у час урачыстага сходу (Т. Ф. ЛЯГЕЗА ў цэнтры).
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад