Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураСоциумКультураБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости МостовщиныЮбилейные даты80 лет освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков

Родная песня паклікала ў Масты заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь – дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята»

Родная песня паклікала ў Масты заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь – дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята»14 июля 2024 — 10:00

Свой творчы падарунак ансамбль падрыхтаваў для мастаўчан у 80-ю  гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Першы ў Беларусі прафесійны фальклорны калектыў, які пачаў адраджаць музыкальную спадчыну сваёй краіны, сёлета святкуе сваё 40-годдзе. Ансамбль створаны пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 1984 годзе. Канцэртная праграма была пабудавана на музычным фальклоры беларускага Палесся – скарбніцы духоўнай культуры заходніх славян.

Спалучэнне музыкі і танца дало магчымасць стварыць яркія канцэртныя праграмы, якія карыстаюцца поспехам як у Беларусі, так і за яе межамі. Ансамль «Свята» неаднаразова прымаў удзел у міжнародных фестывалях мастацтва, выступаў з канцэртамі ў Расіі, Украіне, Малдове, Польшчы, Канадзе, Францыі, Кітаі, Азербайджане, Узбекістане, Туркменістане і нават Эфіопіі. За час свайго існавання Беларускі дзяржаўны калектыў даў больш за 20 тысяч канцэртаў.

Актыўная канцэртная дзейнасць праводзіцца і ў Беларусі. Штогод ансамбль «Свята» дае каля 65 канцэртаў, у тым ліку дабрачынных. Актыўна прапагандуе народную творчасць у невялікіх гарадах рэспублікі, раённых цэнтрах, аграгарадках. Актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх акцыях, мерапрыемствах, канцэртах, прысвечаных святочным датам.

Калектыў мае ў сваёй скарбонцы дзясяткі ўзнагарод. Мастацкі кіраўнік ансамбля Вячаслаў Статкевіч ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. 31 снежня 2019 года Беларускаму дзяржаўнаму ансамблю народнай музыкі «Свята» прысвоена ганаровае званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”.

У цяперашні час у рэпертуары ансамбля мноства канцэртных праграм, якія ўключаюць у сябе сінтэз розных жанраў мастацтва, што з’яўляецца візітнай карткай калектыву. У рамках аднаго канцэрта гледачы могуць пачуць беларускія і аўтарскія песні, любімыя хіты ў арыгінальнай апрацоўцы, пабачыць цудоўныя пастаноўкі танцаў з элементамі ўвасаблення беларускіх нацыянальных традыцый. Што, дарэчы, змаглі ацаніць і мастаўчане.

Дружнымі апладысментамі гледачы сустракалі такія вядомыя творы, як “Мае вочы чорныя”, “Мамачка, родна, пусці на сяло”. Прагучала ў Мастах і творчая імрэза ансамбля – песня «Ад нашай хаты – да вашай хаты».

А пад мелодыі  заліхвацкіх танцаў ногі самі пускаліся ў пляс.

Сапраўнае свята падарыў творчы і паспяховы, вясёлы і задорны ансамбль з такой сімвалічный назвай «Свята» мастаўчанам у значны для іх дзень – дзень памяці, смутку, гонару і шчаслівай будучыні.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио