Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордиться

Родная, адзіная, святая…

Родная, адзіная, святая…21 февраля 2024 — 19:39

Як адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы ў сярэдняй школе №3 г. Масты.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы, які быў абвешчаны ЮНЕСКА, а потым зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1999 годзе. Дзень роднай мовы дае нам магчымасць яшчэ раз звярнуць увагу на пытанні яе захавання і задумацца над перспектывамі яе развіцця. Беларуская мова – гэта ключ да нашай мінуўшчыны, нашай культурнай спадчыны і нашай будучыні.

Традыцыйна ў школе з нагоды Дня роднай мовы праводзяцца розныя мерапрыемствы і акцыі, накіраваныя на падтрымку і папулярызацыю роднай мовы.

Напярэдадні свята вучні прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем класіка разам”, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова, у конкурсах “Замалёўкі да любімых твораў”, “Фразеалагізмы ў малюнках”, “Я – пісьменнік, я – паэт”. На працягу некалькіх дзён у 1 – 11 класах праходзілі інфармацыйныя гадзіны “Славутыя сыны маёй краіны”, дзе ў вучняў была магчымасць пазнаёміцца з выдатнымі дзеячамі беларускай літаратуры і культуры.

21 лютага дзень пачаўся з акцыі “Гучы, роднае слова!”. На перапынках чуліся беларускія песні, дэманстраваліся відэазапісы чытання вершаў беларускіх паэтаў у выкананні вучняў школы, дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах выяўлялі лепшых знаўцаў беларускай мовы, прапаноўваючы  вучням і настаўнікам школы пабыць у ролі перакладчыкаў, пры гэтым частавалі ўдзельнікаў беларускімі цукеркамі. Напрыканцы дня супрацоўнікі школы прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце, тэма якога – 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Важна ўсведамляць не толькі ў гэты дзень, але і ў кожны дзень года, што выхаванне  любові і павагі да мовы сваіх продкаў, захаванне роднай мовы – адказнасць кожнага з нас, бо родная мова – гэта частка нашай самабытнасці і ідэнтычнасці.

Алена КОЦКА,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио