Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСоциумКультураНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНаш крайЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныБеларусь - ЭТО МЫ!Беларусь - ЭТО МЫ!

Роднаму слову – гучаць вечна. У Мастоўскім райвыканкаме ў Міжнародны дзень роднай мовы далучыліся да агульнанацыянальнай дыктоўкі

Роднаму слову – гучаць вечна. У Мастоўскім райвыканкаме ў Міжнародны дзень роднай мовы далучыліся да агульнанацыянальнай дыктоўкі21 февраля 2025 — 13:31

Сёлета ў 18 раз жыхары Гродзеншчыны пісалі агульнанацыянальную дыктоўку, што традыцыйна праводзіцца ў Міжнародны дзень роднай мовы. У юбілейны год тэматыка дыктоўкі прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.  Мерапрыемства прымеркавана да Дня беларускага пісьменства, які, дарэчы, у 2025 годзе пройдзе ў Лідзе.

Штогод у своеасаблівай эстафеце граматнасці ўдзельнічаюць і работнікі Мастоўскага райвыканкама, члены грамадскіх арганізацый Мастоўскага раёна, раённага аддзялення партыі “Белая Русь”. Не стаў выключэннем і бягучы год.

– Ёсць тое, што нас аб’ядноўвае, – гэта радзіма і мова. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Кожны чалавек павінен ведаць і паважаць мову сваёй Радзімы. Важна разумець, што мова – наша багацце, а ведаць і захоўваць яго – наш абавязак. Па ўсёй Беларусі сёння людзі розных пакаленняў, прафесій і ўзростаў пішуць дыктоўкі на беларускай мове. Праходзіць шэраг іншых мерапрыемстаў, якія спрыяюць умацаванню любові да роднай мовы, разуменню яе важнай ролі ў жыцці грамадства, – падкрэсліла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Пракапеня.

“Успаміны маленства” паводле Барыса Сачанкі – больш за дзве сотні слоў дыктоўкі, што нагадваюць аб пакутах і стратах нашых продкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Замест піянерскага лагера – канцэнтрацыйны лагер смерці, замест мяккай пасцелі ў цёплай хаце – халодная зямля, недасяжным шчасцем быў кавалак хлеба, плач мільёнаў абяздоленых людзей – такія карціны паўстаюць перад вачыма, чытаючы радкі тэкста, які быў выбраны да напісання.

– Найвялікшая каштоўнасць для чалавека – жыць пад мірным небам. Працаваць, вучыцца, ствараць сем’і, нараджаць і выхоўваць дзяцей. Мы, прадстаўнікі маладога пакалення беларусаў, павінны памятаць пра тое, якой вялікай цаной дастолася ўсё гэта, – дзеліцца думкамі першы сакратар райкама БРСМ Эрыка Гайдаш.

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Гэта тая крыніца, праз якую мы пазнаём свет. Гэта наша гісторыя, наша памяць і наш гонар.

– Дыктоўка дазваляе не толькі праверыць узровень сваіх ведаў, але і адчуць непаўторнасць і спеўнасць роднай мовы, яе энергію і самабытнасць, прадэманстраваць любоў і павагу да сваёй краіны, яе гісторыі, культуры і духоўнай спадчыны, – падкрэслівае метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення адукацыі райвыканкама Дар’я Сцяпура, якая сёлета выступіла ў ролі настаўніка-дэкламатара.

У тэму

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года, на 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі. Гэтая ініцыятыва была накіравана на падтрымку моўнай разнастайнасці, шматмоўнай адукацыі і ўсведамлення важнасці моўных і культурных традыцый.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио