Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумПерепись населенияБлоги наших журналистовИрина БочкоНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Рэгістратары выйшлі на вуліцы Мастоў

Рэгістратары выйшлі на вуліцы Мастоў12 ноября 2018 — 14:22

Чарговы этап перапісу насельніцтва праходзіць з 6 па 30 лістапада.

За гэты час рэгістратары складуць поўны спіс дамоў і абследуюць усе будынкі, у якіх могуць пражываць людзі, а таксама нежылыя будынкі, занятыя арганізацыямі.

Да гэтага часу зроблена нямала: удакладнены межы населеных пунктаў, дадзеныя аб колькасці насельніцтва, што пражывае ў інтэрнатах,  дачных кааператывах, аб’ектах службовага прызначэння, зацверджаны спіс рэгістратараў і праведзена іх навучанне, працягваецца выкананне работ па ўпарадкаванні назваў вуліц, нумерацыі дамоў і кватэр.

- “Планшэтны” перыяд тычыцца населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва больш за 3 000 чалавек, таму на Мастоўшчыне ён закране толькі раённы цэнтр. Спісы вёсак будуць складаць сельвыканкамы. На кожнага рэгістратара  прыходзіцца 700 дамоў. На планшэт устаноўлена спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе працаваць з электроннай картай. Карта ўяўляе сабой “жывую” аснову з нанесенымі на яе дарогамі, вуліцамі, будынкамі, межамі ўчасткаў і адрасамі. Задача рэгістратара – зверыць і пры неабходнасці ўнесці новыя дадзеныя аб месцазнаходжанні аб’екта, яго назначэнні, колькасці кватэр і пад’ездаў – і гэтак далей, - паведаміла начальнік аддзела статыстыкі Ірына Тумялевіч.

Мы далучыліся да рэгістратара Марыны Воран, якая ўжо праверыла ўсе шматпавярховыя будынкі і цяпер займалася прыватным сектарам.

-  Кожны дзень атрымоўваецца праверыць каля 50 дамоў, а калі добрае надвор’е, то і болей. Увесь час на свежым паветры, але прыходзіцца шмат хадзіць. Усё было б добра, каб не прыватны сектар. Самае складанае  - гэта праверыць і правільна ўнесці ў базу адрасы дамоў, што знаходзяцца на перакрыжаваннях. Справа ў тым, што часцей за ўсё на дамах ёсць толькі нумар, а назвы вуліцы няма. Але ёсць і ўвогуле “непазнаныя аб’екты”, - дзеліцца М.Воран.

Такая дзейнасць рэгістратараў – фундамент для перапісу 2019 года. Трэба ведаць, колькі ў нас дамоў, якія знесены, якія пабудаваны. Для перапісчыкаў неабходна дакладная навігацыя.

Наступным жа этапам падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва, які пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 года, стане набор перапіснога персаналу. Нагадаем, што гэты перапіс насельніцтва мае свае новаўвядзені. Па-першае, перапісчыкі будуць выкарыстоўваць не  анкеты на паперы, як было раней, а планшэтныя камп’ютары. Па-другое, упершыню ў жыхароў краіны з’явіцца магчымасць унесці свае даныя па інтэрнэце. Вядома ж, вядзецца сур’ёзная праца над забеспячэннем бяспекі даных. Навінкай стане апытвальнік па сельскай гаспадарцы.

Цалкам інфармацыю па выніках перапісу падрыхтуюць 1 ліпеня 2021 года.

 

І.Бочко

 

Фота аўтара

 

При использовании авторских материалов гиперссылка на сайт www.mosty-zara.by обязательна


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио