– Рэспубліканскі рэферэндум, які адбудзецца 27 лютага, – гэта вельмі важная падзея і адказны крок у жыцці кожнага з нас. Крок у мірнае заўтра і развіццё сваёй краіны.
Упэўнена, што кожны беларус, які клапоціцца пра сваю сям’ю, сваю родную мясціну, усе, каму неабыякавы лёс нашай Беларусі, – абавязкова прыйдуць на ўчасткі для галасавання і прымуць узважанае рашэнне па актуальным пытанні.
Чаму ж так важна сказаць “так” новай Канстытуцыі? Прыняць удзел у рэферэндуме – значыць узяць на сябе адказнасць. За далейшы вектар развіцця краіны ва ўсіх сферах дзейнасці – эканоміцы, знешняй і ўнутранай палітыцы, сацыяльнай сферы, маладзёжнай палітыцы. Па сутнасці, мы павінны выбраць сваю будучыню. І тут раўнадушных быць не павінна.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад