Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовНаталья Шевчик

Развітальныя ноткі апошняга званка прагучалі для выпускнікоў Гудзевіцкай сярэдняй школы

Развітальныя ноткі апошняга званка прагучалі для выпускнікоў Гудзевіцкай сярэдняй школы30 мая 2022 — 14:14

Букеты кветак і шчырыя віншаванні, слёзы радасці і сум развітання прыносіць з сабой Свята апошняга школьнага званка. Сёння ён прагучаў для шасці выпускнікоў Гудзевіцкай сярэдняй школы.

За адзінаццаць гадоў яны змаглі даказаць усе тэарэмы, пацвердзіць усе аксіёмы і вывесці ўласныя формулы. Гэта працалюбівыя, мэтанакіраваныя, таленавітыя, камунікабельныя і артыстычныя хлопцы і дзяўчаты, якія дастойна прайшлі ўсе штормы школьных гадоў і ідуць у дарослае жыццё дарогаю перамог.

Каб раздзяліць урачыстасць падзеі, разам з адзінаццацікласнікамі ў школьнай спартзале сабралася ўся школа, а таксама родныя, сябры, настаўнікі, бацькі і ганаровыя госці. Пажаданні паспяхова здаць выпускныя экзамены і ЦТ і выбраць прафесію па душы, не разгубіць на жыццёвых перакрыжаваннях свой малады запал і аптымізм, веры ў лепшае, не забываць родную школу і  вярнуцца на сваю малую радзіму ў новым статусе – маладых спецыялістаў, каб працягваць справу сваіх бацькоў, гучалі ад метадыста РВМК Уладзіміра Палубяткі, начальніка Мастоўскага РАНС Генадзія Адамовіча, выконваючага абавязкі старшыні Гудзевіцкага сельвыканкама Святланы Хомка, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ЗАТ “Гудзевічы” Марыі Палубятка, настаяцеля храма Раства Прасвятой Багародзіцы пратаіерэя Мікалая Сеня.

Віншаванні са Святам апошняга званка вучням школы і словы падзякі настаўнікам за іх працу і цярпенне, разуменне і чуласць, за тое, што вучаць дзяцей дабру і прыстойнасці, клопату аб бліжнім і любові да Радзімы адрасаваў дырэктар школы Сяргей Мармыш.

– Вы, дарагія рабяты, маладыя, поўныя сіл і вялікіх планаў на будучае. Шчыра жадаю, каб усе вашы мары збыліся. Няхай веды, атрыманыя ў школе, дапамогуць вам дабіцца пастаўленых мэт. Ніколі не прыпыняйцеся і не бойцеся цяжкасцей, – выказаў Сяргей Генадзьевіч пажаданні выпуснікам.

Таксама дырэктар уручыў шматлікія ўзнагароды лепшым спартсменам школы, якія сваімі поспехамі праслаўляюць малую радзіму не толькі ў раёне і вобласці, але і ў рэспубліцы і нават на міжнароднай спартыўнай арэне. І ў гэтым вялікая заслуга настаўніка фізічнай культуры і здароўя Анджэя Занеўскага, які сёлета ўдастоены высокага звання “Чалавек года Гродзеншчыны”.

Узнагароды за паспяховыя вынікі ў творчых конкурсах і фестывалях, алімпіядах па школьных прадметах, навукова-даследчую і актыўную грамадскую дзейнасць таксама знайшлі сваіх уладальнікаў. А да дыпломаў і грамат ад мясцовай гаспадаркі – прыемны бонус у выглядзе грашовых прэмій. Іх атрымалі выдатнікі вучобы,  удзельнікі конкурсаў і алімпіяд, юныя спарстмены.

З захапленнем і нават добрай зайздрасцю глядзелі на старэйшых таварышаў пачаткоўцы. У іх яшчэ ўсё наперадзе. І яны абавязкова таксама будуць сярод пераможцаў і ўзнагароджаных, бо ў Гудзевіцкай школе інакш не бывае. Тут з малога гартуюць характар і настройваюць на добры вынік, выхоўваюць сапраўдных патрыётаў, грамадзян нашай краіны. Шасцёра з іх сёлета пакідаюць сваю альма-матэр.

Кружацца ў вальсе пары выпускнікоў, у неба разам з марамі адлятаюць паветраныя шары, гучыць апошні школьны званок. Ён азначае, што шчаслівая і бесклапотная пара дзяцінства завяршылася. Наперадзе – дарослае самастойные жыццё з радасцямі, цяжкасцямі і нястомнымі дарогамі. Прайсці іх дастойна, не збочыць з выбранага курсу – складана, але магчыма. І ў сёлетніх выпускнікоў гэта абавязкова атрымаецца.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота аўтара

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале. 

Подписывайтесь по ссылке https://t.me/mosty_zara_nad_nemanam


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио