Лета – пара адпачынку для дзяцей ад вучэбнай дзейнасці, абавязковых урокаў, дамашніх задянняў… Гэты час вучням-старшакласнікам хочацца правесці з карысцю не толькі для сябе, але і аказаць дапамогу тым, хто побач, і, прытым яшчэ, атрымаць сваю першую заработную плату.
Такімі думкамі кіраваліся 10 навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Рагозніцкая сярэдняя школа”, калі вырашылі частку летніх канікул прысвяціць лагеру працы і адпачынку “Юнацтва”, які працаваў на базе КСУП “Імя Адама Міцкевіча” з 10 чэрвеня 2019 года. На 18 дзён яны былі прыняты на працу ў гаспадарку ў якасці паляводаў. З гэтай задачай яны паспяхова спраўляліся.
У аснову працы выхаваўча-аздараўленчай установы пакладзены праект ”На шляху да прафесіі”, які ў гульнявой форме прапанаваў удзельнікам атрымаць запаветны “студэнцкі білет”, каб прайсці ў аўдыторыі пад назвай “Прафарыентацыя”, “Адкрыццё”, “Айчына”, “Здароўе”. Працуючы і адпачываючы ў атрадзе “Прафесіянал”, юнакі і дзяўчаты сталі ўдзельнікамі шэрагу карысных, інтэрактыўных, захапляльных спраў і мерапрыемстваў.
Выхаванцы лагера працы і адпачынку сталі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі “Малая Радзіма: эстафета карысных спраў”, у ходзе якой паспяхова прайшлі такія мерапрыемствы, як конкурс прэзентацый “Славутыя мясціны роднай Мастоўшчыны”, творчы конкурс “Постаці слаўныя краю майго”. Далучыліся да акцыі “Беларусь помніць”, наведалі сваіх землякоў, узнікаў фашызму, каб павіншаваць з нагоды Дня незалежнасці і вызвалення роднай зямлі.
Прыйшоў час падвесці вынікі працы лагера працы і адпачынку “Юнацтва”. Ва ўсіх цудоўны настрой, працоўны самастойны вопыт. А самае галоўнае, што кожны з вучняў адчуў сваю сацыяльную значнасць і патрэбу, змог творча развівацца і самарэалізоўвацца, паўнацэнна адпачыць і аздаравіцца, каб з новымі сіламі распачаць новы навучальны год.
А. Лудзіч, дырэктар ВАУ “Лагер працы і адпачынку “Юнацтва”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад