Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровление

Разам весела крочыць

Разам весела крочыць03 апреля 2020 — 15:01

Патрэбу мець побач з сабой блізкага чалавека, сябра, дарадцу маюць усе людзі. Для школьнікаў гэта асабліва актуальна, бо ў дзіцячым узросце адбываецца ўсвядомленае  фарміраванне іх унутранага свету, і яны шукаюць адказы на пытанні: “Хто такі сябар?”, “Што такое дружба?”, “Ці добра быць без сяброў?”  І знайсці адказы на гэтыя і іншыя пытанні  школьнікам павінен     дапамагчы лагер “Дружба” , які арганізаваны ў нашай дзяржаўнай установе “Гудзевіцкая сярэдняя школа” у час вясенніх канікул.

Каб гэта невялікая лагерная змена была цікавай і дасягнула сваіх пастаўленых задач, была састаўлена сетка мерапрыемстваў на кожны дзень.

 

Пад дэвізам “Ні кроку назад, ні кроку на месцы, і толькі ўперад, і толькі разам!” 31 школьнік уступіў у  лагернае жыццё. Ужо першы дзень падарыў дзецям многа незабываемых уражанняў. Былі арганізаваны два атрады “Пралескі” і “Зорачкі”, развучаны дэвізы, аформлены атрадныя вугалкі. А затым гульнявыя праграмы “Няхай шлях будзе добрым” і “Вясёлае перакрыжаванне” спрыялі фарміраванню ў дзяцей ўмення будаваць узаемаадносіны ў працэсе ўзаемадзеяння з акружаючымі, на аснове супрацоўніцтва і ўзаемаразумення, гатоўнасці прымаць іншых людзей, іх погляды  і звычкі.

 

У другі лагерны дзень дзеці праявілі творчыя здольнасці, развівалі фантазію ў конкурсе малюнкаў “Вясна прыйшла”. Пераможцаў няма: усе  здольныя і таленавітыя. Віртуальная экскурсія “Абласныя гарады Беларусі”, кіналекторый “Сонннік у кіно”,  турнір па шашках былі пазнавальнымі і вясёлымі.

 

У мэтах умацавання здароўя абавязковай умовай стала правядзенне ранішняй зарадкі і рухомых гульняў.

 

На належным узроўні і гігіенічнае выхаванне. Мэта – замацаваць гігіенічныя навыкі, паглыбіць веды, атрыманыя ў школе і ў сям’і.

 

Вось і трэці лагерны дзень таксама прынёс прыемны сюрпрыз дзецям. Займальная праграма “Разам весела гуляць” прымусіла ўсіх без выключэння весяліцца і гуляць. Запомняцца надоўга  конкурсы “Можа – не, а можа—так”, “Спрытнякі”, “Мульці-пульці”, “Эстафета”, “Пагуляем, адгадаем!”.

 

Спадзяюся, што жыццё ў лагеры было незабываемым, насычаным рознымиі  мерапрыемствамі, якія далі магчымасць праявіць дзецям свае творчыя, фізічныя і інтэлектуальныя здольнасці.

 

 

 Марына Батвіноўская,

настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио