Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультура

Установы культуры Мастоўшчыны працуюць для людзей

Установы  культуры Мастоўшчыны  працуюць для людзей17 февраля 2017 — 16:00

 

Адбылося пашыранае пасяджэнне савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканакама з нагоды падвядзення вынікаў дзейнасці сферы культуры за 2016 год і вызначэння прыярытэтных накірункаў развіцця на 2017 год. У рабоце нарады прыняла ўдзел галоўны спецыяліст галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аксана Мікалаеўна Коханава.

 

З падрабязным аналізам стану спраў ў сферы культуры Мастоўшчыны выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Сяргеевіч Дзейкало. Было адзначана, што паказчык па даходу ад пазабюджэтнай дзейнасці ўстаноў культуры ў 2016 годзе выкананы на 101,9 працэнта. Аб’ём пазабюджэтных (уласных) сродкаў у агульным аб’ёме фінансавання па ўстановах культуры склаў 11,5 працэнта і павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам на 2,5 працэнта.

 

Добра спрацавалі музеі, якія летась наведалі 14 326 чалавек. Музейны фонд за справаздачны перыяд вырас на 319 музейных прадметаў. Праведзены 21 выстаўка, 522 экскурсіі, 274 мерапрыемствы. Работнікі Гудзевіцкага музея ў складзе дэлегацыі прадстаўлялі Гродзеншчыну на “Славянскім базары – 2016” у Віцебску, а Мастоўскі раён – на форуме “Еўрарэгіён – 2016”. Работнікі музея “Лес і чалавек” прынялі ўдзел у III Нацыянальным  форуме “Музеі Беларусі”, дзе прадэманстравалі свае лепшыя здабыткі, творчы патэнцыял, здольнасць да перамен, а таксама магчымасць да дыялогу, супрацоўніцтва і інавацый.

 

Бібліятэчнае абслугоўванне жыхароў Мастоўшчыны забяспечваюць 17 бібліятэк. Працягвалі забяспечваць доступ жыхароў раёна да інфармацыйных рэсурсаў публічныя бібліятэкі. Летась да іх паслуг звярнуліся 18 914 карыстальнікаў. На тэрыторыі раёна функцыянавала адна мабільная бібліятэка (бібліобус), у зону абслугоўвання якой ўваходзіць 37 населеных пунктаў.

 

Установамі клубнага тыпу летась праведзена 3 574 мерапрыемствы, павялічылася іх колькасць у аграгарадках. Праблемным застаецца пытанне павелячэння колькасці платных клубных фарміраванняў.

 

Работнікі Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў у 2016 годзе заняліся адраджэннем тэхналогіі спіральнага пляцення з травы, якая амаль што была страчана на Мастоўшчыне. З мэтай папулярызацыі дадзенага рамяства, правялі шэраг адкрытых майстар-класаў.

 

Ахоп музычна-эстэтычнай адукацыяй у раёне складае 18,8 працэнта. Усяго ў дзіцячай школе мастацтваў навучаюцца 520 чалавек. Быў адзначаны высокі узровень усіх мерапрыемстваў, што праходзяць пры непасрэднай арганізацыі і з удзелам педагогаў і выхаванцаў школы мастацтваў.  Яны актыўныя ўдзельнікі рэспубліканскіх, абласных фестываляў і конкурсаў. Аднак пакуль не знята праблема: даведзены паказчык па недапушчэнні адлічэнняў вучняў за год не больш за 10 працэнтаў ад агульнай колькасці навучэнцаў у раёне складае 10,4 працэнта.

 

У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел загадчыца аддзела сацыяльна-культурнай і метадычнай дзейнасці раённага цэнтра культуры М.С.Голубева, намеснік дырэктара Мастоўскай раённай школы мастацтваў Н.У.Заблоцкая, дырэктар Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек” Н.А.Пуцілоўская, загадчыца філіяла “Мастоўская раённая дзіцячая бібліятэка” Т.З.Ярашук.

 

Са словамі ўдзячнасці за плённую працу да работнікаў ўстаноў культуры Мастоўшчыны звярнулася галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканакама Аксана Мікалаеўна Коханава. Яна акцэнтавала ўвагу на такіх праблемных момантах, як выканне плана платных паслуг і асноўных паказчыкаў дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”, абнаўленне сайтаў і дошак інфармацый, прафесійная падрыхтоўка кадраў. Таксама сёлета неабходна працягнуць работу па трансгранічнаму супрацоўніцтву, павышэнню якасці праводзімых мерапрыемстваў, асабліва ў сельскай мясцовасці. Адным з важных накірункаў дзейнасці ўстаноў культуры ў гэтым годзе стане святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

 

Вялікая група работнікаў культуры была адзначана граматамі і дыпломамі.

 

 

Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама былі ўзнагароджаны загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Мастоўскай раённай бібліятэкі Л.І.Пакаціла і інжынер па гукавой апаратуры раённага цэнтра культуры А.І.Шапялевіч.

 

Ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама былі адзначаны майстар народных промыслаў раённага цэнтра рамёстваў В.Ю.Вайтовіч, загадчыца аддзела сацыяльна-культурнай і метадычнай дзейнасці раённага цэнтра культуры М.С.Голубева, навуковы супрацоўнік музея “”Лес і чалавек” М.С.Жвірбля, бібляітэкар аддзела апрацоўкі, камплектавання і арганізацыі адзінага фонду раённай бібліятэкі А.М.Краскоўская, бібліятэкар Стралецкай сельскай бібліятэкі Н.М.Марчык, настаўнік Мастоўскай дзіцячай школы мастацтваў А.А.Масюк, тэхнік-энергетык гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.В.Матусевіч, галоўны захавальнік фондаў Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея М.А.Сідар, загадчыца сельскага клуба “Азёркі” І.М.Шалястовіч, настаўнік дзіцячай школы мастацтваў А.В.Шчаўлік.

 

Дыпломамі былі таксама адзначаны бібліятэкары сельскіх бібліятэк – пераможцы раённага конкурсу “Год культуры крочыць па краіне” на лепшае масавае мерапрыемства, прысвечанае Году культуры.

 

Н.ШЭЎЧЫК

На  здымку: галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама А. М. Коханава віншуе з узнагародай А. І. Шапялевіча.

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио