Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Природа и экологияПриродаБеларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордиться

Рабіць добрыя справы

Рабіць добрыя справы12 апреля 2024 — 14:11

Нішто так не згуртоўвае людзей, як добрая справа. Вось і выпускнікі далёкага 1980 года Галубоўскай сярэдняй школы  яшчэ раз даказалі гэта сваім учынкам. Мае аднакласнікі  праявілі ініцыятыву і ў рамках рэспубліканскай акцыі “Адновім лес разам” 23 сакавіка 2024 года пасадзілі ўчастак лесу ў Ліпічанскай пушчы непадалёку ад вёскі Шасцілы. Без дапамогі і дазволу ў нас нічога не атрымалася б. Нашу прапанову падтрымалі ў Малькавіцкім лясніцтве.  Андрэй Вячаслававіч Валяк падабраў участак пад сілу нашай кампаніі. Актыўны ўдзел прыняў мясцовы ляснік Юрый Парфіновіч.

З раніцы ішоў дождж, неба было шэрае-шэрае, але ад радасці сустрэчы, ад цеплыні душ гэтых цудоўных людзей дождж перастаў, ветрык не перашкаджаў – усё атрымалася найлепшым чынам. Лес пасаджаны,  душэўныя пасядзелкі, нейкая нябачная сувязь, якую не выкажаш словамі, будзе доўга-доўга грэць душу.

Цяпер у нас ёсць участак лесу з таблічкай. Будзем паказваць дзецям і ўнукам. Ад нашай працы стала крыху прыгажэй на Зямлі, у нашых родных мясцінах. А прыгажосці ў нас не занімаць. Не верыце?

Прыязджайце ў Ліпічанскую пушчу. Зоя Сямёнаўна, наша аднакласніца, з задавальненнем прыадкрые некаторыя таямніцы, арганізуе адпачынак.  Прыязджайце, не пашкадуеце!

Таццяна СУХОЦКАЯ 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио