Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициально

Пытанні абмеркаваны розныя, але ўсе аднолькава важныя

30 июня 2011 — 10:00

23 чэрвеня ў зале пасяджэнняў Дома Саветаў адбылася чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Яе ўдзельнікі разгледзелі шэраг важных пытанняў.

Аб практыцы работы Мікелеўшчынскага сельскага Савета дэпутатаў па рашэнні эканамічных і сацыяльных пытанняў на падведамаснай тэрыторыі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусі «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» расказала старшыня Мікелеўшчынскага сельскага Савета дэпутатаў Л. Г. Рагацэвіч. Людміла Генрыкаўна, у прыватнасці, паведаміла аб сістэме работы з жыхарамі сельсавета. Усе маюць магчымасць трапіць на прыём да членаў райвыканкама, старшыні і членаў сельвыканкама. У бягучым годзе тут разгледжана 9 вусных зваротаў грамадзян, старшыня сельвыканкама арганізавала пяць выязных прыёмаў, у ходзе якіх у яе на прыёме пабывалі 6 грамадзян. Усе звароты вырашаны.

Вялікая ўвага тут надаецца сацыяльнай абароне насельніцтва. Вырашаюцца пытанні гандлёвага, бытавога, медыцынскага, лазневага абслу-    гоўвання жыхароў сельсавета.

Разам з тым, паведаміла Л. Г. Рагацэвіч,  у населеных пунктах сельсавета існуюць некалькі праблем, якія сіламі мясцовай улады вырашыць пакуль не ўдаецца. У прыватнасці, патрабуецца добраўпарадкаваць некалькі ўчасткаў вуліцы Школьнай у Мікелеўшчыне, выканаць ямачны рамонт дарогі Ельня-Дашкаўцы.

З цікавасцю праслухалі ўдзельнікі сесіі раённага Савета дэпутатаў справаздачу дэпутата раённага Савета дэпутатаў па Дубнаўскай выбарчай акрузе №16 С. С. Карповіч па выкананні Закона «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Рэспублікі Беларусь». Святлана Самсонаўна паведаміла, што за час выканання дэпутацкіх паўнамоцтваў атрымала ад сваіх выбаршчыкаў 27 зваротаў. Многія з іх станоўча вырашаны ці знаходзяцца ў стадыі вырашэння. Напрыклад, стала нормай, што ўсе аперацыі па пасадцы бульбы і догляду за ёю на тэрыторыі сельсавета  кіраўніцтва СПУП «Дубна» праводзіць па адзіных расцэнках як для працаўнікоў унітарнага прад-прыемства, так і для работнікаў сацыяльнай сферы. Шмат нараканняў у жыхароў аграгарадка Дубна і навакольных вёсак было на тое, што ў Дубна няма месца, дзе можна было б згуляць вяселле, адсвяткаваць урачыстую падзею ці справіць памінкі. «Праблема  гэтая таксама  вырашаецца станоўча», -- паведаміла Святлана  Самсонаўна.

Яна расказала таксама аб тым, што ў мясцовай школе будзе музей баявой і працоўнай славы. Для  яго стварэння кіраўніцтва СПУП «Дубна» выдзеліла 7 мільёнаў рублёў.

С. С. Карповіч паведаміла таксама аб тых праблемах, якія вырашаюцца зараз ці будуць  вырашаны ў бліжэйшы час. У прыватнасці, ёсць надзея, што будзе добраўпарадкавана вуліца Сонечная ў аграгарадку Дубна, а таксама да пачатку новага навучальнага года  дарожнікі паабяцалі абсталяваць у вёсцы Сухінічы аўтобусны прыпынак, зрабіць яго такім, каб у чаканні аўтобуса  пасажыры, асабліва школьнікі, мелі магчымасць схавацца ад дажджу, снегу.

Па абодвух гэтых пытаннях дэпутаты прынялі адпаведныя рашэнні. На сесіі зацверджана таксама праграма фінансавання аб”ектаў, якія неабходна пабудаваць ці рэканструяваць у бягучым годзе, далі згоду на змяненне межаў некаторых населеных пунктаў раёна, прынялі адпаведныя рашэнні па іншых важных для жыцця раёна  пытаннях, вынесеных у парадак работы сесіі раённага Савета дэпутатаў.

М. ПАВЯДАЙКА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио