Піянерскі рух Гродзеншчыны далучыуся да рэспубліканскай экалагічнай акцыі па праблеме раздзельнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў ”Хто, калі не мы!”. Мерапрыемства скіравана на выхаванне экалагічнай культуры і беражлівых адносінаў да прыроды роднага краю.
Першымі ў гэтай важнай справе сталі юныя валанцёры-цімураўцы Дзятлаўшчыны. Маленькія жыхары Дзятлаускага раена вырашылі прысвечыць свой удзел у акцыі 75 –годдзю стварэння Гродзенскай вобласці!
У ліпені ініцыятыўнай групай Савета валанцёраў клуба “Мы разам!” і членамі гарадскога піянерскага штаба Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА” быў дадзены старт працоўнай акцыі “Мая Дзятлаўшчына”. Піянеры патурбаваліся, каб тэрыторыя самых вялікіх вуліц у Дзятлаве была ачэшчана ад непатрэбнай сыравіны, галінак, смецця.
Затым у рамках акцыі “Памятныя мясціны горада Дзятлава” ўсё той жа працоўны дэсант накіраваўся на ўборку помнікаў у райцэнты, а таксама нанёс жоўтую разметку для слабавідушчых людзей на прыступкі магазінаў і сацыяльных аб’ектаў горада.
У жніўні актывісты прадоўжылі працоўную акцыю па упарадкаванню памятных мясцін і навялі парадак каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця”. Піянеры ўзгадалі гісторыю гэтага памятнага аб’екта: мемарыял прысвечаны дзецям Дзятлаўскага дзіцячага прытулка, якія памерлі ад голаду і хваробаў у час акупацыі раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Экалагічная рэспубліканская акцыя прадаўжаецца, а гэта значыць, што кожны піянер, кожны жыхар Гродзенскай вобласці можа да яе далучыцца і ўнесці свой ўклад у важную справу захавання экалогіі і чысціні роднага куточка па прыкладу піянераў Дзятлаўшчыны.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад