
Неабходна тэрмінова адправіць дакументы ці павіншаваць сябра арыгінальнай паштоўкай? Тады новая паслуга “Камфорт”, якую з пачатку жніўня пачалі аказваць аддзяленні паштовай сувязі, менавіта тое, што трэба.— Заказ афармляецца як заказное пісьмо па Беларусі, толькі з той розніцай, што дастаўку пісьма ці бандэролі па ўказанаму адрасу можа даставіць паштальён ці паштовы кур’ер, — тлумачыць начальнік аддзялення паштовай сувязі «Масты-2» Таццяна Мікалаеўна Рудакова.—На канверце ўказваецца дадатковы адрас і нумар тэлефона атрымальніка, з якім наш работнік пасля звязваецца.Кліент сам выбірае ўмовы дастаўкі, у тым ліку час, месца і спосаб. Ад апошняга залежыць і цана паслугі, якая вагаецца ад 30 да 120 тысяч рублёў. За камфорт, як вядома, трэба плаціць.
Н.БЯЙДУК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад