Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага, дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецкі дом “Звязда”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Літаратурныя сустрэчы аб’ядналі пісьменнікаў з Беларусі, Казахстана, Літвы, Азербайджана, Польшы, Малдовы, Францыі, Латвіі, Расіі і іншых краін. Удзел у іх узяў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.
– Мы вельмі ўдзячныя Гродзенскім абласному і гарадскому выканаўчым камітэтам, ГрДУ і арганізатарам XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур за тое, што ў праграму свята ўключаны мерапрыемствы, якія звязаны з замежнымі гасцямі-пісьменнікамі. Мне здаецца, такі камунікатыў, звязаны з перакладам і прадстаўленнем беларускай літаратуры ў свеце, спрыяе развіццю знешнепалітычных сувязяў. Асабліва калі мы гаворымпра народную дыпламатыю, стасункі паміж культурамі. Дзе, як ні ў маштабах такога фестывалю, які дэманструе пашану беларусаў да розных нацыянальных культур, паказваць гэтую супольнасць і развіваць гэтыя сувязі, – адзначыўАляксандр Карлюкевіч.
Мерапрыемствы ў Гродне, якія аб’ядналі літаратараў з розных краін, выраслі не на пустой глебе. Пачынаючы з 2007 года, Міністэрства інфармацыі Беларусі і выдавецкі дом “Звязда” праводзяць міжнародныя круглыя сталы пад агульнай ідэяй “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”. Адбываліся яны і ў межах Дзён беларускага пісьменства, у тым ліку на Гродзеншчыне. А, пачынаючы з 2015 года, ў Мінску праводзіцца міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”, які таксама збірае прадстаўнікоў розных краін і розных нацыянальных літаратур.
Удзельнікаў семінара таксама вітаў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч. Згадваючы артыкулы пра першыя фестывалі, ён адзначыў, што па тых публікацыях вельміі добра прасочваецца, як змянілася свята і сам горад. Ад пісьменнікаў таксама залежыць, якія ўспаміны застануцца аб нашым часе і як да яго будуць ставіцца нашчадкі.
Падчас семінара літаратары і выдаўцы дзяліліся здабыткамі ў галіне літаратурных стасункаў. З самых цікавых праектаў, рэалізаваных апошнім часам, называлі ў тым ліку выданне верша Янкі Купалы “А хто там ідзе” на беларускай мове і ў перакладзе на сто моў свету. Пабачылі свет вершы нашага паэта і на славацкай мове асобным выданнем. Зараз ідзе праца па перакладзе іх на карэйскую мову. А па-беларуску загучаць творы карэйскіх аўтараў. У свой час абачыла свет выданннее санетаў Янкі Купалы на сямі мовах свету. Гэты праект мяркуецца ўзнавіць, і колькасць перакладаў значна ўзрасце.
Варта зазначыць, што перакладаюцца сёння не толькі класікі літаратуры. Ёсць цікавасць і да сучасных аўтараў. Займаюцца гэтым у асноўным самі пісьменнікі, а стасункі і цікавасць да твораў калег па творчаму цэху ўзнікаюць ў тым ліку падчас такіх сустрэч. Вядомы сучасны пісьменнік з Расіі Валерый Казакоў згадаў, што ў Гродне пазнаёміўся з пісьменніцай з Беластоку Міраславай Лукша, якая пераклала на польскую мову яго раманы. Жан Гараньён згадваў пра сваё знаёмтсва з Мікалаем Чаргінцом і выкананыя ім пераклады на французскую мову раманаў сучаснага беларукскага празаіка. Такіх прыкладаў давоіл шмат, а таму кожная міжнародная сустрэча – яшчэ адзін крок да ўмацавання літататурных стасункаў, а у выніку – павышэння папулярнасць беларускай літаратуры ў свеце, знаёмства нашага чытача з лепшымі творамі замежных аўтараў.
Што датычцыць фестывалю, міністр інфанрмацыі авкзаў надзею, што літаратурныя імпрэзы на ім стануць традыцыйнымі. І, магчыма, у новым фармаце. Да прыкладу, пісьменнікі з розных краін будуць чытаць вершы гарадзенскіх паэтаў альбо класіку беларускай паэзіі на мовах свету. Прынамсі, гэта магло б стаць яшчэ адным яркім эпізодам шматнацыянальнага свята і яшчэ адным крокам да збліжэння і знаёмства з культурай іншых народаў.