Пачаўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Гісторыя гальштука ў маёй сям’і» і рэспубліканскага творчага праекта “Я -- піянер сваёй краіны”, прысвечаных 90-годдзю Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У.І. Леніна.
Конкурс і праект павінны выклікаць у дзяцей і падлеткаў цікавасць да гісторыі піянерскага руху, павысіць іх грамадзянскую актыўнасць. Арганізатары спадзяюцца, што ён таксама выкліча ў юнага пакалення цікавасць да гісторыі сваёй сям’і, дапаможа ўмацаваць сувязь пакаленняў. Усе мы родам з дзяцінства, а нашы бабулі, дзядулі і бацькі былі ў дзяцінстве піянерамі. Гэта дасць ім магчымасць успомніць часы свайго маленства, расказаць сваім унукам і праўнукам пра піянерскія вогнішчы, паходы, цімураўскі рух і многае іншае, што было звязана з піянерскай арганізацыяй.
Творчыя работы афармляюцца ў свабоднай форме і прадастаўляюцца на конкурс да мая бягучага года.
А вось малодшыя школьнікі могуць паўдзельнічаць у рэспубліканскай гульні “Пароль—акцябронак”. Этапы і ўмовы гульні друкуюцца ў газеце “Зорька”.
А. БЫЛІНСКАЯ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад