У музеі “Лес і чалавек” з 26 мая па 19 чэрвеня дзейнічае выстаўка “Назад у мінулае”. З уласных фондаў музея на ёй выстаўлена каля 200 экспанатаў, якія адлюстроўваюць жыццё і быт нашых людзей у савецкі перыяд.
На выстаўцы прадстаўлены школьная форма таго перыяду і адзенне, якое ў той час апраналі дарослыя, у тым ліку і модныя ў 80-я гады мужчынскія нейлонавыя сарочкі, плюшавыя дываны, мэбля, крышталь, магнітафон, радыё-кропка, якая тады была ў кожным доме, радыёла, прайгравальнік з пласцінкамі, просценькі электрычны прас, вучнёўскія прылады, фотаапарат, пішучая машынка, дзіцячыя цацкі.
Прымушае вярнуцца на некалькі дзесяткаў гадоў назад фотавыстаўка старых, ужо пажоўклых ад часу здымкаў з відамі роднага райцэнтра. Некаторых будынкаў ужо няма, іншыя змяніліся так, што ледзь можна пазнаць.
—Думаю, што ў дарослых наведальнікаў выстаўкі ўзнікне прыемная настальгія аб маладых сваіх гадах. А маладому пакаленню, якое з некоторымі з экспанатаў знаёміцца толькі ў музеі, таксама будзе цікава даведацца, якія рэчы выкарыстоўвалі ў паўсядзённым жыцці іх продкі”,— мяркуе в.а.дырэктара музея “Лес і чалавек” Марына Сяргееўна Жвірбля.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад