Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Прыгожы след на роднай зямлі пакідаюць вучні Дубненскай школы

Прыгожы след на роднай зямлі пакідаюць вучні Дубненскай школы27 ноября 2020 — 09:13

Няпісаным законам нашых продкаў быў добры звычай садзіць дрэвы на роднай зямлі. У многіх садах шумяць веццем дзедавы яблыні і грушы, а паркі і дарогі ўпрыгожваюць алеі клёнаў, бяроз і ліпаў, высаджаныя дбайнымі рукамі прадстаўнікоў старэйшых пакаленняў.

 

Наш аграгарадок Дубна не стаў выключэннем з гэтага добрага закона. Многім жыхарам раёна вядома дарога, што вядзе да населенага пункта ад цэнтральнай шашы. Яе асаблівасцю з’яўляюцца прыгажуні-бярозы, якія абступаюць гасцінец з двух бакоў, надаючы яму непаўторную адметнасць у любую пару года. Аднак мала хто ведае, што такі падарунак землякам пакінулі былыя вучні нашай школы пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў у далёкія 60-ыя гады мінулага стагоддзя. Многіх з іх ужо няма ў жывых, а плён іх працы і сёння радуе вока.

Восенню ў рэспубліцы праходзяць акцыі, накіраваныя на стварэнне і падтрыманне ўтульнасці на роднай зямлі. Нашы вучні і настаўнікі таксама далучыліся да іх. Усе разам вырашылі, што тэрыторыя школы можа папоўніцца новымі зялёнымі насаджэннямі і, набыўшы саджанцы, заклалі алею з лістоўніц і туй. Адначасова навучэнцы старэйшых класаў аказалі дапамогу мясцоваму лясгасу, прыняўшы ўдзел у пасадцы хваёвых дрэў і навядзенні парадку ў бліжэйшых лясных масівах.

 

Варта адзначыць, што намаганнямі вучняў школы і са спонсарскай дапамогай бацькоўскай грамадскасці на школьным двары падрастаюць кусты руж, бэзу, сумахі, дэкаратыўныя вербы. Акуратна і з густам падстрыжаныя пасадкі звычайных туй прывабліваюць сваім выглядам усіх, хто наведвае наш аграгарадок.

 

Верыцца, што з гадамі нашы выпускнікі будуць з гонарам расказваць сваім дзецям, што ў прыгажосці школьнай тэрыторыі ёсць і іх удзел, укладзена частачка іх душы, што яны пакінулі добры след на сваёй малой радзіме.

 

 

Ганна  Муха,

дзяржаўная установа адукацыі

“Дубненская сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио