Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?

ПРЫЦЯГНЕННЕ РОДНАЙ ЗЯМЛІ

ПРЫЦЯГНЕННЕ РОДНАЙ ЗЯМЛІ27 августа 2023 — 09:00

Няма на зямлі лепшага месца, чым тое, дзе ты нарадзіўся і вырас. Лунненскі край − малая радзіма амаль паловы працоўнага калектыву Лунненскага дзіцячага сада. Тут знайшлі сваё прызванне працавітыя, творчыя, адданыя сваёй прафесіі людзі, якія карпатлівай  працай  імкнуцца зрабіць свой край яшчэ больш прыгожым і квітнеючым.

З моманту адкрыцця Лунненскага дзіцячага сада выхавальнікам дашкольнай адукацыі працуе Святлана Мазырка. “Вельмі люблю сваю работу, – гаворыць Святлана Яўгеньеўна. – Люблю сваіх маленькіх выхаванцаў, імкнуся выхоўваць у іх павагу і любоў да роднай зямлі. З упэўненасцю магу сказаць, што жыць і працаваць у мясцовасці, дзе ты нарадзіўся і дзе прайшло тваё дзяцінства, – сапраўднае шчасце”.

З дзяцінства марыла стаць педагогам Марына Саўко. “Вельмі вабіла жыццё ў горадзе, але  з цягам часу адчула, што хачу вярнуцца ў сваю родную вёсачку на беразе Нёмана, дзе прайшлі дзіцячыя гады, дзе жыве мая мама, – расказвае Марына Сцяфанаўна. – Пераехала ў Лунна і стала працаваць выхавальнікам у дзіцячым садзе. Працаваць вельмі камфортна, бо калектыў дружны, творчы  і зладжаны. З гадамі ўпэўнілася, што зусім няважна жывеш ты ў вялікім горадзе або ў малой  вёсачцы, галоўнае ‒  працаваць з радасцю, адчуваць асалоду ад вынікаў саёй працы”. 

Багаты працоўны вопыт звязвае Галіну Васілевіч з родным краем.

– На выбар прафесіі паўплывалі мае добразычлівыя, кампетэнтныя і справядлівыя педагогі. Таму ўсёцэла аддаю сябе любімай справе. Галоўную ўвагу накіроўваю на развіццё творчых здольнасцей дзяцей, – расказыве Галіна Рыгораўна.

Ніколі не імкнулася пакінуць малую радзіму Ганна Грэцкая. З 2014 года працуе ў Лунненскім дзіцячым садзе. Ганна Казіміраўна – педагог, які з любоўю і адказнасцю ставіцца да сваёй працы, любіць дзяцей, сваёй працай імкнецца перадаць любоў да роднага краю сваім выхаванцам.

Другі год у дзіцячым садзе намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці працуе Наталля Буркас, былая выпускніца Лунненскай сярэдняй школы. Да таго, як прыйсці ў дзіцячы сад, працяглы час яна адпрацавала ў роднай школе. “За час працы ў школе набыла  багаты прафесійны  вопыт, які выкарыстоўваю, працуючы на новай пасадзе. За гады працы я не расчаравалася ў тым, што засталася жыць і працаваць у Лунна”, – падзялілася Наталля Анатольеўна.

Малая радзіма стала лёсам для ўраджэнцаў лунненшчыны Таццяны Карповіч, Кацярыны Трахімовіч, Таццяны Сутоцкай, Наталлі Валынец, якія  з’яўляюцца работнікамі дзіцячага сада і прыкладаюць усе намаганні, каб стварыць камфортныя ўмовы для выхаванцаў.

Знайсці і рэалізаваць сябе можна і на роднай зямлі, галоўнае – жаданне, цярпенне, настойлівасць і шчырая штодзённая праца. Магчыма таму людзі, якія звязалі свой лёс з родным куточкам, працуюць з поўнай аддачай і натхненнем, сваім прыкладам выхоўваюць у падрастаючага пакалення любоў да сваёй роднай зямлі. Дзякуючы самаадданай працы  калектыву, Лунненскі дзіцячы сад не здае свае пазіцыі і ўжо 10 гадоў запар з’яўляецца лідарам на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі Мастоўскага раёна сярод устаноў дашкольнай адукацыі, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці.

Алена КАЛЕЦІНСКАЯ, загадчык

Лунненскага дзіцячага сада


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио