У Курылавіцкім дзіцячым садзе-СШ ёсць добрая традыцыя: штогод праводзіць акцыю “Лесу – дапамога маладых”. Сёлета гэта акцыя супала з Тыднем лесу, які прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў.
Мы ў лесе. Кругом стаяць спакойныя мудрыя дрэвы. Стаяць і пра нешта думаюць. Толькі ківаюць у небе высокімі галовамі. У дрэў таксама ёсць памяць. Наш лес – жывы сведка той мінулай вайны. Гэта мы, маладыя, добра ведаем. Таму і пасадка дрэў сёлета ў нас своеасаблівая. Яна прысвечана памяці загінуўшых землякоў. Усе працуюць старанна, з ахвотай і вялікай адказнасцю.
Пройдуць гады. Вырасце наш лес. І няхай ён раскажа наступным пакаленням пра мірныя дні і наша шчаслівае жыццё.
Ю. КАСІЛА, член пярвічнай арганізацыі БРСМКурылавіцкага дзіцячага садаСШ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад