Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Прапанова на народнае веча ад старшыні Гудзевіцкага сельвыканкама Кацярыны Басінскай

Прапанова на народнае веча ад старшыні Гудзевіцкага сельвыканкама Кацярыны Басінскай14 декабря 2020 — 13:30

Кацярына БАСІНСКАЯ, старшыня Гудзевіцкага сельвыканкама:

 

– Колькасць вясковага насельніцтва скарачаецца, у аддаленых вёсках застаецца толькі старэйшае пакаленне, а працаздольнае насельніцтва жыве ў аграгарадках і вёсках, якія ў нейкай ступені захавалі інфраструктуру. Таму, відавочна, большая самастойнасць мясцовых органаў кіравання і самакіравання павінна быць у вызначэнні прыярытэтаў на месцы, асабліва што тычыцца пытанняў добраўпарадкавання, работы па пустуючых дамах, афармлення праваўстанаўліваючых дакументаў.

 

Лічу, што Указ №357 павінен быць удасканалены: зменшаны тэрміны з трох гадоў да года, калі мы можам уключыць дом у рэестр пустуючых, каб звярнуцца ў суд аб перадачы дома ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы.

 

Таксама варта перагледзець механізм афармлення праваўстанаўліваючых дакументаў на дамы, якія знаходзяцца ў аддаленых вёсках, і ўстанаўліваць кошт такіх паслуг, сыходзячы з попыту на зямельныя ўчасткі ў той ці іншай мясцовасці.

 

Мэтазгодным было б адмяніць норму аб адмове пастаноўкі на ўлік патрабуючых паляпшэння жыллёвых умоў у горадзе тым, хто мае ва ўласнасці аформленыя дамы ў вёсках. Гэта будзе стымуляваць афармленне дакументаў яшчэ пры жыцці ўласнікаў іх спадчыннікамі і дазволіць значна скараціць колькасць пустуючых дамоў у будучым.

 

Такім чынам, на маю думку, большая самастойнасць рэгіёнаў павінна быць у магчымасці прыняцця лакальных актаў на аснове існуючага заканадаўства, якія б рэгулявалі пытанні жыццядзейнасці насельніцтва ў залежнасці ад умоў і асаблівасцей канкрэтнай мясцовасці. Стварэнне такіх планаў развіцця, як і магчымасці іх фінансавання і рэалізацыі, павінны абмяркоўвацца з мясцовай уладай і ўсімі зацікаўленымі суб’ектамі гаспадарання, прадстаўнікамі грамадскасці.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты