Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовИрина БочкоМолодёжьМолодёжь

Прагучаў апошні званок для адзінаццацікласнікаў Лунненскай сярэдняй школы

Прагучаў апошні званок для адзінаццацікласнікаў Лунненскай сярэдняй школы30 мая 2019 — 16:35

Менавіта так думалі адзінаццацікласнікі Лунненскай сярэдняй школы, таму што не хацелі з ёй развітвацца. Але сёння прагучаў апошні званок для ўсіх выпускнікоў сярэдніх школ Мастоўскага раёна.

Гэты дзень усе чакаюць з радасцю і сумам. Радасна ад пачуцця заканчэння яшчэ аднаго школьнага года і наступлення лета. А сумна ад хвалявання за выпускныя і ўступныя іспыты, ад разумення таго, што ўжо больш не давядзецца сядзець за школьная партай.

У гэты дзень адзінаццацікласнікі былі голоўнымі героямі ўсіх святочных мерапрыемстваў. Разам з першым настаўнікам Аленай Бандарэнка і класным кіраўніком Аленай Лука яны ўрачыста прайшлі перад вучнямі школы, якія віталі іх стоячы. И толькі пасля гэтага дырэктар Віктар Чэрнік абвясціў аб адкрыцці лінейкі і передаў права падняць сцяг Антону Алізару і Ганне Скварада.

У сваім прывітальным слове дырэктар школы Віктар Чэрнік адзначыў, што педагагічны калектыў ганарыцца кожным вучнем. Ён падзякаваў і вучням за іх веды, якія яны дэманстравалі на працягу года на алімпіядах, творчых конкурсах, і бацькам за выхаванне сціплых і працавітых дзяцей, і педагогам, якія вучылі не толькі школьным навукам, але і жыццёвым прынцыпам. А затым Віктар Мечыслававіч уручыў граматы выдатнікам вучобы, залатыя медалі лепшым спартсменам і статуэткі “Ніка” пераможцам творчых конкурсаў.

Дарэчы, трэба адзначыць, што Лунненская школа стала лепшай сярод устаноў сярэдняй адукацыі ў Мастоўскім раёне па выніках 2018 года. Акрамя гэтага творчы калектыў “Фартуна” атрымаў званне “Узорны”. Вось ужо другі год запар вучняў школы запрашаюць на рэспубліканскае свята “Апошні званок”. У гэтым годзе была запрошана  выпускніца Вікторыя Язерская, якая  зараз знаходзіцца ў Оршы.

Віншавалі навучэнцаў школы і ганаровыя госці: старшыня райвыканкама Юрый Валяваты, старшыня ўпраўлення адукацыі райвыканкама Валянцін Ціхановіч, старшыня Лунненскага сельскага Савета Ігар Глод, дырэктар ААТ “Чарлёна” Анатоль Свістун, намеснік начальніка РАУС Андрэй Лучко. Анатоль Канстанцінавіч па добрай традыцыі ўручыў грашовыя прэміі лепшым вучням школы.

З нецярплівасцю чакалі сваёй чаргі першакласнікі, каб сказаць добрыя словы на дарогу выпускнікам. Тым больш, што прыйшлі яны не з пустымі рукамі, а падрыхтавалі для іх падарункі – вузельчыкі шчасця! У ім было сабрана ўсё неабходнае для новага этапу жыцця: хлеб, каб маглі падмацавацца, камень ведаў, каб паспяхова здалі ўступныя іспыты і яшчэ шмат якіх неабходных рэчаў.

Апошні званок – як мяжа паміж сном і рэальнасцю, паміж бесклапотнасцю і адказнасцю, паміж дзяцінствам і даросласцю. Гэта асабліва адчувалі адзінаццацікласнікі Вікторыя Савіцкая і Ягор Кузьміцкі, якія атрымалі права даць апошні званок. Ім у гэтай адказнай справе дапамагала першакласніца Вікторыя Ланец.

І гледзячы на тое, як знікаюць шары, выпушчаныя адзінаццацікласнікамі,  у блакітнай безданні, хочацца верыць, што так жа высока падымуцца на хвалях жыцця выпускнікі, якія стануць сапраўднымі грамадзянамі нашай краіны, прынясуць карысць нашаму грамадству, будуць і надалей радаваць сваіх бацькоў. А мы будзем ганарыцца імі.

У добры шлях!

І. БОЧКО

Фото аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио