Прафесійная арыентацыя навучэнцаў з’яўляецца адным з асноўных абавязкаў класнага кіраўніка.
Класны кіраўнік павінен дапамагчы вучням усвядоміць іх схільнасці і здольнасці, накіраваць іх да правільнага выбару.
З мэтай азнаямлення вучняў з запатрабаванымі сучаснымі прафесіямі, з патрабаваннямі да іх, праводзяцца мерапрыемствы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дубненская сярэдняя школа імя Андрэя Сцяпанавіча Данілава”.
“Білет у будучыню”… Пад такой назвай прайшла сустрэча вучняў 8-11 класаў з урачом Дубненскай участковай бальніцы Марыяй Кучура, ветэранам педагагічнай працы Святланай Бортнік, галоўным заатэхнікам філіяла “Дубна” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” Віталіем Адаська, механізатарам сельгаспрадпрыемства Іллёй Грэцкім. Госці расказалі шмат цікавага аб сваёй прафесійнай дзейнасці, дасягненнях і пажадалі маладому пакаленню не баяцца цяжкасцей, а з упэўненасцю крочыць да сваіх мэт. Навучэнцы змаглі задаць 100 пытанняў даросламу і атрымаць цікавыя і змястоўныя адказы.
У канцы сустрэчы Віталій Уладзіміравіч пажадаў школьнікам старання ў вучобе, мірнага неба над галовай і правільнага выбару свайго жыццёвага шляху.
Алена ЯКУСЕВІЧ, класны кіраўнік 8 класа
ДУА “Дубненская сярэдняя школа імя А.С.Данілава”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад