Для многіх рагозніцкіх школьнікаў цяперашняе лета прайшло прадуктыўна. Хлопцы і дзяўчаты паспелі не толькі пагрэцца на сонейку, але і зарабіць на кішэнныя выдаткі.
Удзельнікі брыгады дапамагалі рыхтаваць школу да новага навучальнага года, рамантавалі навучальную мэблю, займаліся добраўпарадкаваннем і навядзеннем санітарнага парадку.
Кожны дзень, праведзены ў брыгадзе, для навучэнцаў быў па – свойму незабыўны, насычаны разнастайнымі, але дапаўняючымі адзін аднаго відамі працоўнай дзейнасці.
Юнакі і дзяўчаты з вялікім жаданнем працавалі ў складзе брыгады, бо тут яны атрымалі магчымасць зарабіць, замацаваць прафесійна – працоўныя навыкі, якія спатрэбяцца ў будучым, жыць у калектыве, мець зносіны, сябраваць і разам несці адказнасць за атрыманы вынік.
Сумесная праца аказвае добрае выхаваўчае дзеянне: навучэнцы пачынаюць паважліва ставіцца адзін да аднаго, да навакольных, становяцца спрытнымі і знаходлівымі.
Карысць ад працы працоўнай брыгады школьнікаў падвойны – вучні занятыя і маюць магчымасць падзарабіць летам, а іх школа стала чысцейшай і больш прыгожай.
У такой працы ёсць важны выхаваўчы момант – тое, што сваімі рукамі саджаў або папраўляў, ірваць і ламаць ўжо не захочацца. Запланаваная праца была выканана ў поўным аб’ёме.
Алена Мамовіч,
настаўнік ДУА “Рагозніцкі ВПК д/с – СШ”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад