Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Працоўны стаж у рагозніцкіх вучняў пачаўся са школьнай брыгады

Працоўны стаж у рагозніцкіх вучняў пачаўся са школьнай брыгады26 июля 2021 — 09:44

Для многіх рагозніцкіх школьнікаў цяперашняе лета прайшло прадуктыўна. Хлопцы і дзяўчаты паспелі не толькі пагрэцца на сонейку, але і зарабіць на кішэнныя выдаткі.

Удзельнікі брыгады дапамагалі рыхтаваць школу да новага навучальнага года, рамантавалі навучальную мэблю, займаліся добраўпарадкаваннем і навядзеннем санітарнага парадку.

Кожны дзень, праведзены ў брыгадзе, для навучэнцаў быў па – свойму  незабыўны, насычаны разнастайнымі, але дапаўняючымі адзін аднаго відамі працоўнай дзейнасці.

Юнакі і дзяўчаты з вялікім жаданнем працавалі ў складзе брыгады, бо тут яны атрымалі магчымасць зарабіць, замацаваць прафесійна – працоўныя  навыкі, якія спатрэбяцца ў будучым, жыць у калектыве, мець зносіны, сябраваць і разам несці адказнасць за атрыманы вынік.

Сумесная праца аказвае добрае выхаваўчае дзеянне: навучэнцы пачынаюць паважліва ставіцца адзін да аднаго, да навакольных, становяцца спрытнымі і знаходлівымі.

Карысць ад працы працоўнай брыгады школьнікаў падвойны – вучні занятыя і маюць магчымасць падзарабіць летам, а іх школа стала чысцейшай і больш прыгожай.

У такой працы ёсць важны выхаваўчы момант – тое, што сваімі рукамі саджаў або папраўляў, ірваць і ламаць ўжо не захочацца. Запланаваная праца была выканана ў поўным аб’ёме.

Алена Мамовіч,

настаўнік ДУА “Рагозніцкі ВПК д/с – СШ”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио