Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Працоўная брыгада зноў аб’яднала пескаўскіх школьнікаў

Працоўная брыгада зноў аб’яднала пескаўскіх школьнікаў20 июня 2022 — 11:22

Доўгачаканае лета дазваляе дзяўчынкам і  хлопчыкам з задавальненнем атрымліваць асалоду ад  канікул. І калі малодшыя школьнікі з галавой акунуліся ў бесклапотны свет гульняў і прыгод, то навучэнцы старэйшых класаў  Пескаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы вырашылі для сябе, што летнія  канікулы – гэта час, калі можна сумясціць прыемнае з карысным: і адпачыць, і зарабіць першыя ўласныя грошы. Такую магчымасць  падлеткам даюць  працоўныя быгады. Дарэчы, многія з дзяцей ужо працавалі ў брыгадзе мінулым летам.

Сёлета  працоўная брыгада  аб’яднала 14 навучэнцаў ад 14 да 16 гадоў. На працягу 8 працоўных дзён выхаванцы будуць працаваць на базе  нашай установы адукацыі, змогуць адчуць сябе ў якасці сапраўдных работнікаў і, вядома ж, заробяць  грошы. Працаваць мы ўжо пачалі!  Навучэнцы прапалолі бульбу, буракі,   цыбулю, клумбы з кветкамі.

Большая частка работ брыгады накіравана на добраўпарадкаванне і афармленне  тэрыторыі  школы.  Выхаваць прыгожую асобу можна толькі тады, калі вакол яе ўсё прыгожа. Чалавек адчувае сябе камфортна, калі яго акружаюць чыстыя алеі, квітнеючыя газоны і ярка аформленыя клумбы кветак. Наперадзе добраўпарадкаванне стадыёна, тэрыторый каля замацаваных помнікаў,  а таксама ачыстка ад зеляніны і моху жалезабетоннага плота вакол школы і праца ў школьнай цяпліцы.

У нашы планы ўваходзіць і   структураванне бібліятэчнага фонду.

Праца  ў брыгадзе, вядома, спрыяе  выхаванню ў падлеткаў ініцыятывы, дакладнасці, акуратнасці, настойлівасці, дысцыплінаваных паводзін у калектыве.  Хочацца  адзначыць, што  юнакі і дзяўчаты з вялікім жаданнем працуюць у складзе працоўнай брыгады, так як тут яны атрымліваюць магчымасць зарабіць, замацаваць прафесійна-працоўныя навыкі, якія спатрэбяцца ім  у будучыні, вучацца разам несці адказнасць за атрыманы вынік.  Юнакам і дзяўчатам вельмі прыемна, што яны здольны прынесці карысць   школе, вёсцы, сям’і, сабе, грамадству, краіне.  

Кожны дзень пасля працы  любімым месцам усіх дзяўчынак і  хлопчыкаў стала пляцоўка адпачынку на школьным стадыёне. Пасля працоўнага дня тут  збіраемся ўсе разам, і кожны знаходзіць для сябе занятак па душы, гэта і  мастацкая самадзейнасць, і спартыўныя гульні. Падчас сустрэч мы   арганізоўваем розныя флэшмобы і музычныя конкурсы. На пляцоўку  прыходзяць і іншыя дзеці нашай школы. 

І можна не сумнявацца, што пасля  добрасумленнай  працы і актыўнага адпачынку  падлеткі будуць ведаць цану грошай і цану  сапраўднага сяброўства  і  больш паважліва ставіцца да чужой працы, бо летняя працоўная дзейнасць іх гэтаму абавязкова  навучыць.

Галіна  ГАЛАВЕНКА,

класны кіраўнік 10 класа

Пескаўскага дзіцячага сада сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио