Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньСпорт и ТуризмТуризм и отдыхНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Працоўнае лета рагозніцкіх школьнікаў

Працоўнае лета рагозніцкіх школьнікаў30 июня 2025 — 11:42

У ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа” стала ўжо традыцыяй арганізоўваць дзейнасць падлеткаў у форме працоўнай брыгады.

Перад пачаткам працоўнай дзейнасці юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з тэрміновымі дагаворамі і прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі. Сёлета ў брыгадзе працавалі навучэнцы 8-9 класаў у якасці падсобнага рабочага. Для некаторых з іх гэта першы падобны вопыт. Кожная раніца пачыналася з інструктажу і размеркавання работ. Юнакі і дзяўчаты чатыры гадзіны ў дзень былі занятыя на розных аб’ектах. Асноўная сфера дзейнасці – добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі: азеляненне, чыстка дарожак і бардзюраў ад расліннасці, рамонт мэблі і мыццё цацак у дашкольнай групе, падклейка кніг у бібліятэцы і г. д.

Падлеткі з вялікім жаданнем працавалі ў складзе працоўнай брыгады, бо тут яны атрымалі магчымасць зарабіць грошы, замацаваць прафесійна-працоўныя навыкі, якія спатрэбяцца ў будучыні, прынесці карысць грамадству, жыць у калектыве, мець зносіны, сябраваць і разам несці адказнасць за атрыманы вынік. Сяброўскую атмасферу складана было не заўважыць. Дзейнасць працоўнай брыгады ў Рагозніцкай сярэдняй школе з’яўляецца прыкладам паспяховага ўзаемадзеяння навучэнцаў і педагогаў у мэтах паляпшэння ўмоў навучання і выхавання.

Скончыўшы працу ў брыгадзе, трохі адпачыўшы, навучэнцы, як і мінулым летам, працягнуць сваю працоўную дзейнасць у студатрадзе ад КСУП “Імя Адама Міцкевіча”.

Алена МАМОВІЧ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио