Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноМестное управление и самоуправление

Працаўладкаваць усіх ахвотных

Працаўладкаваць   усіх ахвотных23 марта 2017 — 14:15

Такую мэту ставяць перад сабой улады Мастоўскага раёна

 

 

У райвыканкаме адзначылі, што работа па Дэкрэце №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» актывізавалася.
— Літаральна за некалькі дзён праведзена пяць прыёмаў грамадзян, на якіх старшыня райвыканкама і яго намеснікі растлумачылі актуальныя пытанні па рэалізацыі дэкрэта, каб людзі ведалі, куды можна звярнуцца па той ці іншай праблеме. Падчас прыёму прадстаўнікі ўлады выслухалі і далі парады жыхарам раёна, якія звярнуліся з просьбай аб вызваленні ад уплаты збору па фінансаванні дзяржаўных расходаў, — паведаміла намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік.


Як яна паведаміла, днямі з работнікамі фанернага цэха ААТ «Мастоўдрэў» сустрэўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валерый Саўко. Кіраўнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны Тамара Ісачанка расказала аб зваротным боку «зарплаты ў канвертах».


Спецыяльныя камісіі займаюцца пераглядам спісаў грамадзян, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў. Некаторыя жыхары раёна апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы і не могуць заплаціць збор у памеры 360 рублёў. Частка такіх праблемных пытанняў вырашалася на працягу двух месяцаў. Большасці тых, хто звярнуўся з заявай аб вызваленні ад збору, пры наяўнасці неабходных дакументаў просьбу задаволілі.


— Перагляд спісаў патрэбны для таго, каб дасягнуць аб’ектыўнай ацэнкі становішча кожнага жыхара раёна, — растлумачыла Марына Давыдзік. — Магчыма, з гэтага спіса знікнуць тыя імёны, чые справы ўжо разгледжаны. Пасля дэтальнага аналізу спецыяльнай камісіяй спісы будуць скарэктаваны. Гэту работу трэба правесці да 1 красавіка.


Намаганні раённай вертыкалі ўлады накіраваныя на тое, каб уладкаваць беспрацоўных, колькасць якіх з пачатку года крыху ўзрасла. Зараз ахвотных знайсці працу каля 200 чалавек. Гэта амаль на 70 чалавек больш, чым на пачатак года. А вось працоўных месцаў 119. Амаль палова вакансій — рабочыя прафесіі.


За мінулы год праз раённую службу занятасці знайшлі працу каля тысячы чалавек, у тым ліку амаль 120 беспрацоўных. Поўнасцю ўладкаваны асобы (а гэта 20 чалавек), якія абавязаны кампенсаваць дзяржаве расходы на ўтрыманне дзяцей. На перападрыхтоўку накіравана 50 беспрацоўных.


— Мы ставім сваёй галоўнай задачай працаўладкаваць усіх, хто жадае працаваць, — канстатуе Марына Давыдзік. — Вакансіі ў раёне ёсць, і яны не павінны пуставаць.


М. УШКЕВІЧ,
«Звязда»


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио