На базе ДУА “Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” з 10 чэрвеня распачаў сваю дзейнасць лагер працы і алпачынку “Брава”, які аб’яднаў 10 падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. У першай палове дня вучняў чакаюць палеткі базавай гаспадаркі КСУП “Імя Адама Міцкевіча”, на якіх і працуюць старшакласнікі: відавая праполка зернавых, праполка цукровых буракоў. Другая частка дня – гэта карысны і цікавы адпачынак. Праграма лагера насычаная, разнастайная, кожны дзень тэматычны: віртуальная экскурсія «Я родным краем ганаруся», культурна-патрыятычны марафон “Глядзі і помні”, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы.
Найбольшае ўражанне атрымалі вучні-ўдзельнікі моладзевай экспедыцыі “Маршрутамі памяці, маршрутамі адзінства” ад наведвання 22 чэрвеня 2021 года вёскі Шавулічы Ваўкавыскага раёна. Гэтым самым яны прынялі ўдзел у рэспубліканскім Дні памяці і жалю. Кожны крок па алеі памяці, кожны прыпынак каля абвугленых зрубаў былых хат болем адгукаўся ў кожнага з вучняў. Каля помніка загінуўшым мірным жыхарам усклалі кветкі, запалілі лампадкі і ў 12.00 гадзін далучыліся да рэспубліканскай мінуты маўчання.
Кожны з вучняў адчуў усе жахі вайны, уявіў здзекі фашыстаў над мірнымі жыхарамі, асабліва дзецьмі, слухаючы аповед пра страшную трагедыю, якая адбылася тут, у Шавулічах, 7 ліпеня сорак трэцяга года. І кожны зрабіў выснову, што трэба ведаць і памятаць мінулае, цаніць сучаснае, каб не паўтарылася страшная трагедыя.
Антаніна Лудзіч,
дырэктар лагера
працы і адпачынку ДУА “Рагозніцкі
ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад